Як працаваць з навуковым тэкстам

1. Уважліва прачытайце тэкст.

2. Абапіраючыся на назву (загаловак) тэксту, вызначце праблему ці ідэю, выкладзеную ў ім.

3. Падзяліце тэкст на лагічна завершаныя часткі, вызначце сэнсавы змест кожнай з іх.

4. Суаднясіце змест частак паміж сабой і з праблемай (асноўнай ідэяй) тэксту, устанавіце сувязі паміж  імі.

5. Зрабіце вывад, абагульняючы змест частак тэксту.