Як працаваць з дакументамі гістарычнага характару

(хронікі, летапісы, гістарычныя сачыненні)

1. Якія гістарычныя факты апісваюцца ў дакуменце?

2. Пакажыце на карце месца, дзе адбываліся апісаныя ў дакуменце падзеі.

3. Вызначце час, у які адбываліся згаданыя падзеі, калі ён не ўказаны ў дакуменце або дадзены ў іншай (нехрысціянскай) сістэме летазлічэння.

4. Як аўтар тлумачыць прычыны, выкладае ход і ацэньвае значэнне гістарычных падзей?

5. Вызначце стаўленне аўтара да пададзеных ім фактаў. Як яго пазіцыя звязана з характарам дакумента, абставінамі яго стварэння?

6. У чым пазіцыя аўтара супадае (не супадае) з сучасным пунктам гледжання на мінулае? Чым гэтае супадзенне (несупадзенне) можна растлумачыць?

7. Ацаніце значнасць дакумента ў параўнанні з аналагічнымі гістарычнымі крыніцамі гэтага перыяду або прысвечанымі тым жа гістарычным падзеям.