Паўтарэнне і падагульненне вывучанага за год
Дарагія сябры!
Вось і завяршаецца школьны этап літаратурнай адукацыі. На працягу адзінаццаці гадоў вы паслядоўна і сістэматычна далучаліся да мастацтва нацыянальнага слова. Спадзяёмся, што беларуская літаратура была для вас не толькі вучэбным прадметам, але і крыніцай чалавеказнаўства, сродкам эстэтычнага спасціжэння жыцця, яго маральных норм і вартасцей.
Наперадзе вас чакае самастойнае жыццё... Няхай духоўны вопыт, набыты пры вывучэнні лепшых твораў айчыннай літаратуры, зберажэ вас ад памылак і расчараванняў. У самыя скрушлівыя моманты жыцця няхай прыходзяць вам на ўспамін радкі-запавет Алеся Разанава:
Калі ўсе згублены ключы, калі ні шанцу, анічога, |
Да апошняга школьнага ўрока беларускай літаратуры прапануем вам напісаць міні-сачыненне на адну з пералічаных ніжэй тэм рэфлексійнага характару:
Роля мастацкай літаратуры ў жыцці сучаснага чалавека.
Урокі беларускай літаратуры ў маім жыцці.
Твор нацыянальнай літаратуры, які можна лічыць візітоўкай беларуса і Беларусі.
Мой любімы беларускі пісьменнік.
Разважаючы над прачытанымі кнігамі беларускіх аўтараў...
Кнігу якога беларускага аўтара і чаму я параіў бы прачытаць свайму сябру.
Свет учора, сёння і заўтра.
Каго можна лічыць сапраўдным настаўнікам?
Культура маўлення і духоўнае аблічча чалавека.
Можна выканаць альтэрнатыўныя заданні: падрыхтаваць вуснае выказванне па адной з цытат беларускіх пісьменнікаў, змешчаных на форзацы вучэбнага дапаможніка, або напісаць водгук на верш П. Панчанкі «На нягоды жыцця не жальцеся...»:
На нягоды жыцця не жальцеся, У вачах любімай дзяўчыны, І ў шырока раскрытых дзіцячых
|