ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Сюжэт і яго элементы

Сюжэт і яго элементы

Сюжэт і яго элементы

У творы можа быць адна або некалькі сюжэтных ліній, звязаных з найбольш значнымі характарамі.

Сюжэт (ад фр. sujet — ‘прадмет’) — сістэма ўзаемазвязаных падзей, паступовае разгортванне якіх раскрывае характары персанажаў і ўвесь змест эпічнага, ліра-эпічнага або драматычнага твора.

  

Сюжэтная лінія — сукупнасць узаемазвязаных падзей, у якіх удзельнічаюць тыя або іншыя персанажы.

Вылучаюць наступныя элементы сюжэта:

экспазіцыя (аўтар знаёміць чытача з месцам, часам дзеяння і героямі);

завязка (падзея або некалькі падзей, якія ўцягваюць герояў у канфлікт, спрэчку, барацьбу);

развіццё дзеяння (падзеі, якія паказваюць сутыкненне, барацьбу герояў);

кульмінацыя (момант найвышэйшага напружання ў развіцці дзеяння);

развязка (падзея, у якой вырашаецца канфлікт і пасля якой дзеянне завяршаецца).

Твор можа мець пралог і эпілог.

Пралог — своеасаблівы ўступ да літаратурнага твора, у якім пісьменнік знаёміць чытача з задумай або з тымі фактамі, якія падштурхнулі яго да напісання твора.й.

 

Эпілог — заключная частка, у якой расказваецца пра лёс герояў праз нейкі час пасля паказаных у творы падзей..

Сюжэт цесна звязаны з кампазіцыяй, якая, акрамя сюжэта, аб’ядноўвае і пазасюжэтныя элементы твора: разгорнутыя апісанні абстаноўкі і побыту, пейзажы, філасофскія развагі, лірычныя адступленні, устаўныя элементы (легенды, прыпавесці і інш.), партрэтныя характарыстыкі герояў.