§ 2. Маса і памеры малекул. Колькасць рэчыва
У 1,0 см3 любога газу, які знаходзіцца пры нармальных умовах (тэмпература t0 = 0,0 °С, ціск р0 = 1,0 · 105 Па), змяшчаецца 2,7 · 1019 малекул. Каб уявіць, наколькі вялікі гэты лік, дапусцім, што з адтуліны ў ампуле ўмяшчальнасцю V = 1,0 см3 кожную секунду вылятае 100 малекул. Тады для таго, каб усе малекулы вылецелі з ампулы, спатрэбіцца 8,6 млрд гадоў, гэта значыць прамежак часу, параўнальны з узростам Сусвету (12–15 млрд гадоў). Такая велізарная колькасць малекул у рэчыве сведчыць пра тое, што іх памеры вельмі малыя. Якія ж памеры і маса часціц рэчыва? Як можна вызначыць колькасць атамаў у любым макраскапічным целе?
Малекулярна-кінетычная тэорыя дае магчымасць ацаніць масу і памеры часціц, якія ўтвараюць макраскапічныя целы. Малекулы, як і атамы, не маюць выразных межаў. Калі ўявіць малекулу ў выглядзе шарыка, то яе радыус мае значэнне ад 0,1 нм у самых простых да 100 нм у складаных малекул, якія змяшчаюць некалькіх тысяч атамаў. Напрыклад, ацэначны дыяметр малекулы вадароду складае 0,2 нм, а дыяметр малекулы вады — 0,3 нм. Пры такіх памерах колькасць часціц у рэчыве надзвычай вялікая. Напрыклад, у адным граме вады ўтрымліваецца 3,3 · 1022 малекул.
Памеры і маса малекулы ўзрастаюць з павелічэннем колькасці атамаў, з якіх яна складаецца. Атамы і малекулы (акрамя шмататамных малекул арганічных рэчываў) маюць масу прыкладна 10–26 кг. З прычыны малых значэнняў выражаць масы атамаў і малекул у кілаграмах (кг) нязручна. Таму для вымярэн ня мас атамаў і малекул у хіміі і фізіцы выкарыстоўваюць атамную адзінку масы (а. а. м.). Атамную адзінку масы выражаюць праз масу ізатопу вугляроду :
Масу малекулы (або атама), выражаную ў атамных адзінках масы, называюць адноснай малекулярнай масай Mr (або адноснай атамнай масай Ar). Адносная малекулярная (або атамная) маса Mr паказвае, у колькі разоў маса m0 малекулы (або атама) большая за атамную адзінку масы:
У Перыядычнай сістэме хімічных элементаў Д. І. Мендзялеева (гл. форзац 2) каля сімвалаў элементаў пазначаны і іх адносныя атамныя масы. У большасці выпадкаў пры правядзенні разлікаў значэнне адноснай атамнай масы акругляюць да цэлага ліку, выкарыстоўваючы правілы набліжаных вылічэнняў. Так, напрыклад, адносная атамная маса вадароду роўная 1, кіслароду — 16, азоту — 14.
Колькасць рэчыва, якая змяшчаецца ў макраскапічным целе, вызначаюць колькасцю часціц у ім. Прыведзеныя вышэй прыклады паказваюць, наколькі вялікі гэты лік. Таму пры разліках прынята выкарыстоўваць не абсалютную колькасць часціц рэчыва, а адносную:
гэта значыць колькасць рэчыва ν вызначаюць адносінамі ліку часціц N гэтага рэчыва да пастаяннай Авагадра NA.
Асноўнай адзінкай колькасці рэчыва ў СІ з’яўляецца моль. 1 моль роўны колькасці рэчыва, якая змяшчае столькі часціц, колькі атамаў утрымліваецца ў 0,012 кг ізатопу вугляроду . Значыць, у адным молі любога рэчыва знаходзіцца аднолькавая колькасць атамаў або малекул. Гэтую колькасць часціц абазначылі NA і назвалі пастаяннай Авагадра ў гонар італьянскага вучонага Амедэа Авагадра (1776–1856). Пастаянная Авагадра з’яўляецца адной з фундаментальных фізічных пастаянных, яе значэнне
NA = 6,022 · 1023 моль–1.
У малекулярна-кінетычнай тэорыі разам з адноснай малекулярнай (або атамнай) масай выкарыстоўваюць малярную масу M — масу рэчыва, узятага ў колькасці ν = 1 моль. Малярную масу M вызначаюць адносінамі масы m рэчыва да яго колькасці ν:
Асноўнай адзінкай малярнай масы ў СІ з’яўляецца кілаграм на моль . Малярная маса рэчыва звязана з яго адноснай малекулярнай масай наступнымі суадносінамі:
M = Mr · 10–3 .
Малярную масу рэчыва таксама можна вылічыць па формуле
M = m0NA.
З улікам таго, што , атрымаем формулу для разліку колькасці малекул у дадзеным рэчыве:
1. У колькі разоў лік малекул вадароду, узятага ў колькасці νв = 8 моль, большы за лік малекул азоту, колькасць рэчыва якога νа = 4 моль?
2. Выкарыстоўваючы выраз , разлічыце колькасць малекул у адным граме вады і пераканайцеся ў правільнасці прыведзенага ў пачатку параграфа значэння.
1. У якіх адзінках вымяраюць масы атамаў і малекул?
2. Што такое колькасць рэчыва? Назавіце адзінку гэтай фізічнай велічыні.
3. Што такое пастаянная Авагадра?
4. Што называюць малярнай масай рэчыва?
5. Растлумачце, чаму колькасць рэчыва ν, яго маса m і малярная маса М звязаны суадносінамі .
6. Дакажыце, што малярную масу М можна звязаць з адноснай малекулярнай (атамнай) масай Мr рэчыва суадносінамі .
7. Дакажыце, што канцэнтрацыю часціц рэчыва можна вызначыць па формуле , дзе m0 — маса адной малекулы, ρ — шчыльнасць рэчыва.