Абагульняльныя пытанні і заданні
Да тэмы I
1. Назавіце і ахарактарызуйце храналагічныя рамкі гісторыі Сярэдніх вякоў. Пералічыце асноўныя дзяржавы Заходняй Еўропы таго часу, пакажыце іх на карце, суаднясіце час іх існавання з перыядамі Сярэднявечча.
2. Складзіце «воблака слоў», уключыўшы ў яго паняцці, неабходныя, з вашага пункту гледжання, для найбольш дакладнай характарыстыкі сярэднявечнага еўрапейскага грамадства.
3. Ахарактарызуйце развіццё заходнееўрапейскіх дзяржаў і Візантыі ў эпоху Сярэднявечча па плане: а) палітыка, б) сацыяльна-эканамічнае развіццё, в) культура.
4. Складзіце схему (ментальную карту, гекс) «Формы праўлення ў перыяд Сярэднявечча», адлюстраваўшы ў ёй асаблівасці дзяржаўнага ладу заходнееўрапейскіх дзяржаў і Візантыі. У чым вы бачыце падабенства і адрозненні ў развіцці заходнееўрапейскага і візантыйскага грамадства?
5. Якія з дасягненняў Заходняй Еўропы і Візантыі ў перыяд Сярэднявечча да гэтага часу актуальныя ў палітыцы, эканамічным жыцці, навуцы і культуры?
6. Назавіце выбітных дзеячаў Заходняй Еўропы і Візантыі перыяду Сярэднявечча, якія лічацца знакавымі фігурамі: а) палітыкі, б) навукі, в) культуры. З дапамогай дадатковых крыніц інфармацыі падрыхтуйце прэзентацыю пра аднаго з іх і прадстаўце яе класу ў выглядзе аўтабіяграфіі, буклета, рэзюмэ, флаера, інфаграфікі, водгука сучасніка і г. д. (выберыце больш цікавы для вас варыянт).
7. Падрыхтуйце для аднакласнікаў віртуальную экскурсію па адным з сярэднявечных гарадоў Заходняй Еўропы ці Візантыі. Прадстаўце сваю працу ў любым зручным для вас фармаце.
8. Падрыхтуйце апісанне аднаго з вядомых сабораў, пабудаваных у Заходняй Еўропе або Візантыі ў Сярэднявеччы, які захаваўся да нашых дзён. Раскажыце пра яго гісторыі. Прадстаўце сваю працу ў любым зручным для вас фармаце.