Патрыятычная лірыка Цёткі
Пытанні
| 1. Якія тэмы і праблемы ўздымаюцца ў вершах «Мае думкі», «Вера беларуса», «Мора»?  Дакажыце, што на гэтыя вершы Цёткі паўплывала фальклорная традыцыя.  | 
|
| 2. Знайдзіце ў вершы «Вера беларуса» гіпербалы, якія паказваюць народную сілу.  Для чаго аўтар выкарыстала іх у творы-закліку? Які тэмп верша ў фрагменце з іпербаламі — хуткі, энергічны або ўрачысты, запаволены? Якія знакі прыпынку ўказваюць на тэмп?  | 
|
| 3. Параўнайце эмоцыі, якія перадаюцца ў першай («Хацела б быць…») і другой («Альбо ветрам абярнуся…») частках верша «Мае думкі». Прасачыце, якімі часцінамі мовы пераважна выражаецца настрой твора. Як ён змяняецца ад пачатку да фіналу верша?  | 
|
| 4. Прааналізуйце верш Цёткі «Мора» паводле алгарытму аналізу паэтычнага твора.  Звярніце ўвагу на выкарыстанне ў гэтым вершы сінтаксічных сродкаў выразнасці.  | 
|
| 5. Зборнік Цёткі «Скрыпка беларуская» быў падпісаны псеўданімам Гаўрыла з Полацка.  Як гэты псеўданім указвае на сувязь творчасці пісьменніцы са спадчынай Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, Францішка Багушэвіча? Паразважайце, чаму Алаіза Пашкевіч узяла такое літаратурнае імя.  | 
|
| 6. Пазнаёмцеся з песнямі на словы Цёткі.  Уявіце, што вы — прадзюсар, якому прапанавалі падрыхтаваць музычную кампазіцыю для сучаснай моладзі, створаную на вершы пісьменніцы. Які тэкст і па якіх крытэрыях вы выбераце? Якім чынам вы будзеце дзейнічаць: возьмеце гатовы трэк, прапануеце кавер або створыце новую песню? Як будзеце папулярызаваць кампазіцыю?  |