§ 32-1. Віхравое электрычнае поле. ЭРС індукцыі ў правадніках, якія рухаюцца
Практыкаванне 23.1
1. Самалёт з размахам крылаў l = 20 м ляціць гарызантальна са скорасцю, модуль якой υ = 900 . Вызначце рознасць патэнцыялаў, што ўзнікае паміж канцамі крылаў самалёта, калі модуль вертыкальнага складніка індукцыі магнітнага поля Зямлі = 5,0 · 10–5 Тл.
2. У правадніку, які ўваходзіць у замкнуты праводны контур і рухаецца перпендыкулярна лініям індукцыі магнітнага поля, узнік індукцыйны ток, напрамак якога паказаны на малюнку 184.5. Вызначце напрамак руху правадніка.
3. Прамалінейны праваднік даўжынёй l= 20 см перамяшчаюць паступальна ў аднародным магнітным полі, модуль індукцыі якога В = 0,32 Тл. Вось правадніка складае вугал α = 30° з напрамкам ліній магнітнай індукцыі, а скорасць яго руху перпендыкулярная восі і лініям індукцыі. Вызначце скорасць змянення ЭРС індукцыі ў правадніку, калі модуль паскарэння правадніка а = 2,5 .