§ 32. Правіла Ленца. Закон электрамагнітнай індукцыі

Практыкаванне 23

Мал.
Мал. 184

1. На малюнку 184, а, б стрэлкамі паказаны напрамкі індукцыйных токаў у саленоідзе. Вызначце напрамкі руху магнітаў у кожным выпадку.

2. Кругавы контур радыусам r = 12 см зна ходзіцца ў аднародным магнітным полі, модуль індукцыі якога В = 0,40 Тл. Вызначце магнітны паток праз паверхню, абмежаваную контурам, калі: а) лі ніі індукцыі магнітнага поля паралельныя нармалі да гэтай паверхні; б) паверхня, абмежаваная контурам, паралельная лініям індукцыі магнітнага поля; в) лініі індукцыі магнітнага поля ўтвараюць вугал α = 30° з гэтай паверхняй.

3. Вось саленоіда, які складаецца з N = 100 віткоў, паралельная лініям індукцыі аднароднага магнітнага поля, модуль індукцыі якога В = 0,20 Тл. Вызначце магнітны паток праз паверхню, абмежаваную ўсімі віткамі саленоіда, калі плошча кожнай з іх S = 16 см2.

4. Вызначце прамежак часу, на працягу якога магнітны паток праз паверхню, абмежаваную замкнутым правадніком, раўнамерна зменшыўся на |ΔФ| = 0,20 Вб, калі індуцыраваная ў правадніку ЭРС calligraphic E subscript iнд = 0,80 В.

5. Вызначце магнітны паток праз паверхню, абмежаваную вітком саленоіда, які складаецца з N = 100 віткоў, калі пры раўнамерным памяншэнні да нуля модуля індукцыі аднароднага магнітнага поля ў саленоідзе на працягу прамежку часу Δt = 5,0 мс індуцыруецца ЭДС calligraphic E subscript iнд = 20 В.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

6. Вызначце адпаведнасць паміж рознымі спосабамі змянення электрычнага

току ў ланцугу (мал. 184.1) і напрамкам індукцыйнага току, які ўзнікае пры гэтым у шпулі СD.

Мал.
Мал. 184.1

Спосабы змянення

электрычнага току ў ланцугу

Напрамак індукцыйнага
току ў шпулі С
D

А. Замыканне ланцуга.

Б. Размыканне ланцуга.

В. Перамяшчэнне паўзунка рэастата ўправа пры замкнутым ланцугу.

Г. Перамяшчэнне паўзунка рэастата ўлева пры замкнутым ланцугу.

1. Ад С да D.

2. Ад D да С.

7. Праводны контур з плошчай абмежаванай ім паверхні S = 0,16 м2 і супраціўленнем R = 5,0 мОм знаходзіцца ў аднародным магнітным полі, модуль індукцыі якога штосекундна павялічваецца на ΔВ = 0,50 мТл. Вызначце колькасць цеплаты, якая выдзяляецца ў контуры за прамежак часу t = 1,0 г.

8. У аднародным магнітным полі верціцца стрыжань даўжынёй l = 1,0 м з пастаяннай вуглавой скорасцю, модуль якой ω = 10 рад over straight с. Вось вярчэння праходзіць праз адзін з канцоў стрыжня паралельна лініям магнітнай індукцыі. Вызначце ЭРС індукцыі, якая ўзнікае ў стрыжні, калі модуль індукцыі магнітнага поля В = 80 мТл.

9. Кругавы віток дыяметрам D = 20 см з меднага проваду, плошча папярочнага сячэння якога S = 1,2 мм2, размешчаны ў аднародным магнітным полі перпендыкулярна лініям магнітнай індукцыі. Вызначце, які зарад пройдзе па вітку, калі: а) напрамак поля змяніць на супрацьлеглы; б) віток выцягнуць у складзены ўдвая адрэзак прамой. Модуль індукцыі магнітнага поля В = 40 мТл. Удзельнае супраціўленне медзі ρ = 1,68 · 108 Ом·м.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню