§ 19. Напружанасць электрастатычнага поля. Прынцып суперпазіцыі

Прынцып суперпазіцыі электрычных палёў. Няхай пробны зарад q0 знаходзіцца ў пэўным пункце электрастатычнага поля, створанага не адным, а некалькімі пунктавымі зарадамі. Эксперыментальным шляхам вызначылі, што рэзультуючая сіла, якая дзейнічае на пробны зарад, роўная вектарнай суме сіл, якія дзейнічаюць з боку электрастатычных палёў гэтых пунктавых зарадаў:

F with rightwards arrow on top equals F with rightwards arrow on top subscript 1 plus F with rightwards arrow on top subscript 2 plus F with rightwards arrow on top subscript 3 plus horizontal ellipsis plus F with rightwards arrow on top subscript n.

(19.4)

Выкарыстаўшы формулу (19.3), можна вызначыць сілы, якія дзейнічаюць на пробны зарад:

F with rightwards arrow on top equals E with rightwards arrow on top q subscript 0, F with rightwards arrow on top subscript 1 equals E with rightwards arrow on top subscript 1 q subscript 0, F with rightwards arrow on top subscript 2 equals E with rightwards arrow on top subscript 2 q subscript 0, F with rightwards arrow on top subscript 3 equals E with rightwards arrow on top subscript 3 q subscript 0, …, F with rightwards arrow on top subscript n equals E with rightwards arrow on top subscript n q subscript 0,

дзе E with rightwards arrow on top рэзультуючая напружанасць поля сістэмы пунктавых зарадаў, а E with rightwards arrow on top subscript 1, E with rightwards arrow on top subscript 2, E with rightwards arrow on top subscript 3, ..., E with rightwards arrow on top subscript n — напружанасці палёў у дадзеным пункце, якiя ствараюцца 1-м, 2-м, 3-м, … , n пунктавымі зарадамі.

Падставіўшы гэтыя выразы ў суадносіны (19.4), атрымаем, што калі ў дадзеным пункце прасторы электрастатычнае поле створана сістэмай пунктавых зарадаў, то напружанасць рэзультуючага поля ў гэтым пункце роўная вектарнай суме напружанасцей палёў, якiя ствараюцца кожным з пунктавых зарадаў сістэмы паасобна:

E with rightwards arrow on top equals E with rightwards arrow on top subscript 1 plus E with rightwards arrow on top subscript 2 plus E with rightwards arrow on top subscript 3 plus horizontal ellipsis plus E with rightwards arrow on top subscript n.

Мал.
Мал. 106

Гэтае палажэнне носіць назву прынцып суперпазіцыі палёў.

Выкарыстаем прынцып суперпазіцыі, каб вызначыць у пунктах А і В напружанасці рэзультуючага поля, створанага двума пунктавымі электрычнымі зарадамі супрацьлеглых знакаў Q1 < 0 і Q2 > 0, але з аднолькавымі модулямі (мал. 106).

Напружанасці E with rightwards arrow on top subscript 1 A end subscriptE with rightwards arrow on top subscript 2 A end subscript палёў, створаных зарадамі Q1 і Q2, у пункце А накіраваны ўздоўж прамой, якая злучае зарады, у супрацьлеглыя бакі. Напружанасць E with rightwards arrow on top subscript A рэзультуючага поля ў пункце А роўная вектарнай суме напружанасцей E with rightwards arrow on top subscript 1 A end subscriptE with rightwards arrow on top subscript 2 A end subscript і таксама накіравана ўздоўж прамой, якая злучае зарады.

Напружанасць E with rightwards arrow on top subscript B рэзультуючага поля ў пункце В, які знаходзіцца па-за прамой, якая злучае зарады, роўная вектарнай суме напружанасцей E with rightwards arrow on top subscript 1 B end subscript i E with rightwards arrow on top subscript 1 B end subscript. Вызначыць яе можна паводле правіла паралелаграма (гл. мал. 106).

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

Прынцып суперпазіцыі таксама выкарыстоўваецца і для вызначэння напружанасці электрастатычнага поля сістэмы праводных канцэнтрычных зараджаных сфер.

Ад тэорыі да практыкі
Мал.
Мал. 107

1. Чаму роўны модуль напружанасці поля, створанага пунктавым нерухомым зарадам Q1, у пункце А (мал. 107)?

2. Дзе трэба размясціць яшчэ адзін такі самы пунктавы зарад Q2 = Q1, каб у пункце А модуль напружанасці рэзультуючага поля быў роўны нулю?

img

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

img
Мал.
Мал. 108

1. Што называюць напружанасцю электрастатычнага поля?

2. Як разлічыць напружанасць электрастатычнага поля пунктавага зараду ў некаторым пункце гэтага поля?

3. Як вызначыць сілу, якая дзейнічае з боку электрастатычнага поля на змешчаны ў яго пунктавы зарад?

4. Ці можна назваць паскарэнне свабоднага падзення begin mathsize 14px style g with rightwards arrow on top equals fraction numerator F with rightwards arrow on top over denominator m end fraction end style напружанасцю гравітацыйнага поля?

5. Пробны зарад змяшчаюць у розныя пункты электрастатычнага поля, створанага зарадам Q (мал. 108). У якіх пунктах модуль напружанасці поля максімальны? мінімальны? У якіх пунктах ён аднолькавы?

6. Як накіравана напружанасць поля, створанага пунктавым зарадам Q < 0; пунктавым зарадам Q > 0?

7. У чым заключаецца прынцып суперпазіцыі электрастатычных палёў?

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

8. Гравітацыйнае поле Зямлі таксама можна характарызаваць напружанасцю. Параўнайце выразы для электрычнай сілы begin mathsize 14px style F with rightwards arrow on top subscript эл equals q E with rightwards arrow on top end style і сілы цяжару begin mathsize 14px style F with rightwards arrow on top subscript straight ц equals m g with rightwards arrow on top end style. Чаму роўная напружанасць гравітацыйнага поля Зямлі паблізу ад яе паверхні?