§ 15. Цеплавыя рухавікі. Прынцып дзеяння цеплавых рухавікоў і іх ККД. Экалагічныя праблемы выкарыстання цеплавых рухавікоў
Каэфіцыент карыснага дзеяння ідэальнага цеплавога рухавіка. У 1824 г. Карно даказаў, што каэфіцыент карыснага дзеяння ўсіх абарачальных машын, якія працуюць у ідэнтычных умовах (гэта значыць пры аднолькавых тэмпературах награвальніка Т1 і халадзільніка Т2), вызначаецца толькі тэмпературамі награвальніка і халадзільніка і не залежыць ад роду рэчыва рабочага цела. ККД ідэальнага цыкла Карно ηК з'яўляецца максімальна магчымым пры зададзеных Т1 і Т2:
Такім чынам, ККД любога рэальнага цеплавога рухавіка не можа перавышаць ККД ідэальнага цыкла Карно: .
Аналіз апошняй няроўнасці дазваляе выявіць магчымыя шляхі павелічэння ККД цеплавых рухавікоў: павышэнне тэмпературы награвальніка Т1 і паніжэнне тэмпературы халадзільніка Т2.
ККД ідэальнага цеплавога рухавіка мог бы быць роўны адзінцы пры ўмове выкарыстання халадзільніка з тэмпературай, роўнай абсалютнаму нулю (Т2 = 0). У гэтым выпадку . Але, як вядома, гэта немагчыма нават тэарэтычна, бо абсалютнага нуля тэмпературы дасягнуць нельга. Асноўным напрамкам павелічэння ККД цеплавых рухавікоў з'яўляецца павышэнне рознасці тэмператур Т1 − Т2 — награвальніка і халадзільніка.