§ 15. Цеплавыя рухавікі. Прынцып дзеяння цеплавых рухавікоў і іх ККД. Экалагічныя праблемы выкарыстання цеплавых рухавікоў
Практыкаванне 11
1. За цыкл рабочае цела цеплавога рухавіка атрымлівае ад награвальніка колькасць цеплаты Q1 = 800 Дж і перадае халадзільніку колькасць цеплаты Q2 = –600 Дж. Вызначце тэрмічны каэфіцыент карыснага дзеяння цеплавога рухавіка.
2. Тэрмічны каэфіцыент карыснага дзеяння цеплавога рухавіка ηt = 20 %. Вызначце колькасць цеплаты, якая перададзена рабочаму целу ад награвальніка, калі за цыкл рабочым целам выканана работа Ац = 300 Дж.
3. Матацыкл на працягу пэўнага прамежку часу рухаецца са скорасцю, модуль якой . Пры гэтым расход бензіну на шляху s = 100 км складае V0 = 4,0 л. Вызначце сярэднюю магутнасць рухавіка матацыкла, калі эфектыўны каэфіцыент карыснага дзеяння рухавіка ηэ = 25 %. Шчыльнасць і ўдзельная цеплата згарання бензіну
і
.
4. Для работы рухавіка электрагенератара, эфектыўны каэфіцыент карыснага дзеяння якога ηэ = 20,0 %, падрыхтавана цыстэрна дызельнага паліва аб’ёмам V = 62,0 м3. Вызначце, на колькі рабочых дзён хопіць гэтага паліва, калі сярэдняя магутнасць рухавіка падчас работы і працягласць рабочага дня рухавіка t = 7,00 г. Шчыльнасць і ўдзельная цеплата згарання дызельнага паліва
і
адпаведна.
5. У табліцы паказаны змяненні тэрмічнага каэфіцыента карыснага дзеяння ηК ідэальнага цеплавога рухавіка пры памяншэнні тэмпературы Тх халадзільніка.
Тх, К | Тх1 | Тх1 − 10 K | Тх1 − 20 K |
ηК, % | 38,8 | 40,8 | 42,9 |
Вызначце першапачатковую тэмпературу Тх халадзільніка, тэмпературу награвальніка, калі яна заставалася нязменнай, і каэфіцыент карыснага дзеяння ідэальнага цеплавога рухавіка пры Тх1 – 20 К.
6. Ідэальны цеплавы рухавік за кошт кожнага кіладжоўля энергіі, атрыманай ад награвальніка, за цыкл выконвае работу Ац = 250 Дж. Тэмпература халадзільніка Т2 = 300 К. Вызначце тэрмічны каэфіцыент карыснага дзеяння ідэальнага цеплавога рухавіка і тэмпературу яго награвальніка.
7. Тэрмічны каэфіцыент карыснага дзеяння ідэальнага цеплавога рухавіка ηt1 = 30 %. Вызначце, на колькі павялічыцца тэрмічны каэфіцыент карыснага дзеяння, калі, не змяняючы тэмпературу награвальніка, абсалютную тэмпературу халадзільніка зменшыць на 25 %.