§ 13. Колькасць цеплаты
Практыкаванне 9
1. Каб павялічыць тэмпературу вады, маса якой m1 = 230 г, на ∆T1 = 30,0 К, патрабуецца такая ж колькасць цеплаты, як і для павелічэння тэмпературы жалезнага бруска на ∆T2 = 50,0 К. Вызначце масу бруска. Удзельныя цеплаёмістасці: вады , жалеза .
2. Вадкае волава пры тэмпературы плаўлення t1 = 232 °C улілі ў ваду, маса якой m2 = 2,0 кг, а тэмпература t2 = 12 °C. У выніку тэмпература вады павысілася да t = 32 °C. Вызначце масу волава. Цеплаабмен з навакольным асяроддзем, цеплаёмістасць пасудзіны, у якой знаходзілася вада, і выпарэнне вады можна не прымаць пад увагу. Удзельныя цеплаёмістасці: волава , вады ; удзельная цеплата плаўлення волава .
3. У цеплаізаляванай пасудзіне, цеплаёмістасць якой можна не ўлічваць, знаходзіцца вада масай m1 = 0,40 кг пры тэмпературы t1 = 10 °C. У ваду ўпускаюць сухую вадзяную пару масай m2 = 50 г, тэмпература якой t2 = 100 °C. Вызначце тэмпературу вады, якая ўстанавілася ў пасудзіне. Для вады: удзельная цеплаёмістасць , удзельная цеплата параўтварэння .
4. У цеплаізаляванай пасудзіне, цеплаёмістасць якой можна не ўлічваць, знаходзіцца вада аб’ёмам V1 = 3,2 л пры тэмпературы t1 = 20 °С. У ваду апускаюць сталёвы брусок масай m2 = 4,0 кг, нагрэты да тэмпературы t2 = 360 °С. У выніку цеплаабмену вада нагрэлася да тэмпературы t3 = 50 °С, а частка яе ператварылася ў пару. Вызначце масу вады, якая ператварылася ў пару. Для вады: удзельная цеплаёмістасць , шчыльнасць , удзельная цеплата параўтварэння , тэмпература кіпення . Удзельная цеплаёмістасць сталі .
5. У каларыметр налілі ваду пры тэмпературы t = 12 °С. Пры правядзенні першага доследу ў ваду змясцілі лёд масай m1 = 0,10 кг, а пры правядзенні другога — лёд масай m2 = 0,20 кг. У абодвух доследах лёд быў узяты пры тэмпературы плаўлення. Вызначце тэмпературу, што ўстанавілася ў каларыметры, калі ў першым і другім доследах яна была аднолькавая.
6. Аб’ём метану СН4, які спажываецца газавым воданагравальнікам у мінуту, . Модуль скорасці патоку вады, што выцякае з воданагравальніка, , а яго дыяметр d = 1,1 см. Ціск газу ў трубе р = 1,4 · 105 Па, а значэнні пачатковай і канчатковай тэмпературы вады t1 = 10 °С i t2 = 92 °С адпаведна. Вызначце каэфіцыент карыснага дзеяння воданагравальніка. Для вады: удзельная цеплаёмістасць , шчыльнасць , удзельная цеплата згарання метану .