§ 13. Колькасць цеплаты
Удзельная цеплата плаўлення. Фізічную велічыню, лікава роўную колькасці цеплаты, неабходнай для ператварэння крышталічнага рэчыва масай 1 кг, узятага пры тэмпературы плаўлення, у вадкасць той самай тэмпературы, называюць удзельнай цеплатой плаўлення λ. Гэтую велічыню вымяраюць у джоўлях, падзеленых на кілаграм . Для плаўлення цела масай m, папярэдне нагрэтага да тэмпературы плаўлення, яму трэба перадаць колькасць цеплаты Qпл = λm. Пры крышталізацыі цела такая самая колькасць цеплаты выдзяляецца: Qкр = –λm.
Пасудзіну, у якой знаходзіўся лёд пры тэмпературы t1 = –10 °С, унеслі ў пакой. Пры дасягненні цеплавой раўнавагі тэмпература ў пасудзіне павысілася да t2 = 20 °С. Якія цеплавыя працэсы адбываліся з рэчывам у пасудзіне? Ці змянялася ўнутраная энергія рэчыва ў працэсе дасягнення цеплавой раўнавагі і калі змянялася, то як?