§ 12. Работа ў тэрмадынаміцы
У 9-м класе вы даведаліся, што перадача энергіі шляхам выканання работы адбываецца ў працэсе сілавога ўзаемадзеяння цел. Гэта значыць работа, выкананая над разгляданым целам, ёсць не што іншае, як работа сіл, прыкладзеных да гэтага цела з боку ўсіх астатніх (знешніх) цел, з якімі яно ўзаемадзейнічае. Работа, выкананая над целам, можа непасрэдна змяніць любы від энергіі гэтага цела, напрыклад унутраную энергію, таму работу сілы разглядаюць як меру змены энергіі фізічнай сістэмы.
Работа ў тэрмадынаміцы. Адным са спосабаў змянення ўнутранай энергіі тэрмадынамічнай сістэмы з’яўляецца выкананне работы. Гэты спосаб характарызуецца перадачай энергіі ў працэсе механічнага ўзаемадзеяння цел. Пры гэтым механічная энергія аднаго цела пераходзіць ва ўнутраную энергію другога цела ці, наадварот, змяншэнне ўнутранай энергіі аднаго цела вядзе да павелічэння механічнай энергіі другога цела.
Такім чынам, падчас выканання работы адбываецца ператварэнне энергіі з адной формы ў другую.
Паколькі для апісання тэрмадынамічных сістэм выкарыстоўваюць макрапараметры (ціск, аб’ём, тэмпература), то работу ў тэрмадынаміцы неабходна выражаць праз гэтыя параметры.
Разгледзім газ у цыліндры, закрытым поршнем, плошча якога S (мал. 66). Ціск газу ў цыліндры р. У выніку ізабарнага расшырэння газу поршань перамясціўся са становішча 1 у становішча 2 на адлегласць Δl. Модуль сілы ціску газу на поршань F = pS. Гэтая сіла выканала работу па перамяшчэнні поршня, роўную
,
дзе α — вугал паміж напрамкамі сілы і перамяшчэння поршня .
У дадзеным прыкладзе α = 0 і cosα = 1, то
.
Здабытак SΔl вызначае змяненне аб’ёму ∆V = V2 – V1, дзе V1 — пачатковы аб’ём газу; V2 — аб’ём газу ў канчатковым стане (гл. мал. 66).
Такім чынам, работа сілы ціску газу пры яго ізабарным расшырэнні:
.
(12.1)
Ціск р газу — велічыня дадатная, таму з формулы (12.1) вынікае, што A12 > 0.
Пры ізабарным расшырэнні газу са стану 1 у стан 2 работа сілы (гл. мал. 66):
,
дзе — модуль сілы, якая дзейнічае на газ з боку поршня (знешняя сіла); — вугал паміж напрамкамі сілы і перамяшчэння поршня.
Перамяшчэнне поршня адно і тое ж, а сіла ціску ггазу на поршань і сіла ціску поршня на газ — сілы, якія падпарадкоўваюцца трэцяму закону Ньютана:
.
Значыць, работа і работа адрозніваюцца толькі знакам ():
.
Такім чынам, можна зрабіць наступныя высновы.
На малюнку 67, а паказаны працэс пераходу ідэальнага газу пэўнай масы са стану 1 у стан 2, а на малюнку 67, б — працэс пераходу гэтага ж газу са стану 3 у стан 4. Параўнайце работы, выкананыя сілай ціску газу ў абодвух працэсах, і змены значэнняў яго ўнутранай энергіі.