Літаратура эпохі Сярэдневякоўя (ХІ—ХV стагоддзі)



1. З якімі творамі беларускай літаратуры Сярэдневякоўя вы ўжо знаёмыя? 
2.
 Ці заўсёды ў тэкстах ХI—ХV стагоддзяў пазначалася імя аўтара? Чаму? 
3. Якія асобы станавіліся галоўнымі героямі твораў у Сярэдневякоўі?

* Тэматычная і жанравая разнастайнасць перакладной і арыгінальнай літаратуры

Паводле мовы напісання твораў агульную плынь літаратуры XI—XII стагоддзяў традыцыйна падзяляюць на перакладную (замежную) і арыгінальную (мясцовую), а паводле зместу — на царкоўна-рэлігійную і свецкую.