Літаратура эпохі Барока (XVІІ—XVІІІ стагоддзі)

Пытанні

1. Чым адметнае беларускае барока?
2. Ці можна «Прамову Мялешкі» назваць узорам барочнай публіцыстыкі? Чаму?
3. Часам Сімяона Полацкага вобразна называюць першым беларускім авангардыстам.
Наколькі, на ваш погляд, гэта адпавядае сапраўднасці?
4. Запішыце верш любімага паэта ў выглядзе фігуры.
Пракаментуйце, чаму вы выбралі адпаведную фігуру.
5. Звярніце ўвагу на кампазіцыю, дэталі, лініі, тэхніку малюнка Аляксандра Апсіта «Сімяон Полацкі чытае вершы дзецям».
Складзіце паводле М. Блішч. Беларускі тэатр «Батлейка» (1959) яго невялікі сюжэтны аповед, выкарыстоўваючы вывучаны матэрыял (факты, даты, дзейнасць, назвы твораў).
6. Знайдзіце ў «Вікіпедыі» артыкул «Жаніцьба Цярэшкі».
Якія элементы сярэдневяковай тэатралізаванай пастаноўкі ўтрымлівае гульня?
7. Прывядзіце прыклады персанажаў і сюжэтаў, характэрных для інтэрмедый. 
Прыдумайце ў групах сучасны сюжэт (напрыклад, «Вучань у сталовай», «Завуч і дзесяцікласнік») і арганізуйце невялікае батлейкавае 
прадстаўленне для аднакласнікаў.
8. Перадайце словамі настрой палатна мастака Міхаіла Блішча.