§ 23. ГЕАГРАФІЯ МАШЫНАБУДАВАННЯ СВЕТУ
Успамінаем. Што такое машынабудаванне? Якія віды прадукцыі вырабляе машынабудаванне? Прывядзіце прыклады трох дзяржаў, якія з’яўляюцца сусветнымі лідарамі па вытворчасці прадукцыі машынабудавання. |
Для чаго мы гэта вывучаем? 1. Уявіце, што перад вамі стаіць задача па адкрыцці прадпрыемства машынабудавання. З чаго вы пачняце рэалізацыю пастаўленай задачы? Якія фактары размяшчэння вытворчасці і чаму вы будзеце ўлічваць? 2. У цяперашні час усё больш навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх распрацовак укараняюцца ў машынабудаванне. Ці зменіцца гэта тэндэнцыя ў бліжэйшы час? 3. Якія змены зведалі найбуйнейшыя прадпрыемствы машынабудавання нашай краіны? |
*Уплыў НДВКП на структурныя і тэрытарыяльныя зрухі ў машынабудаванні. Машынабудаванне знаходзіцца ў цеснай залежнасці ад НТП, пад уплывам якога адбываюцца змены ў галіновай і тэрытарыяльнай структуры.
Клуб знаўцаў-эканомікагеографаў. Так, у выніку вынаходства паравой машыны ўзнікла транспартнае машынабудаванне і першыя паравозы, параходы. З вынаходствам рухавіка ўнутранага згарання і пасля прамысловых рэвалюцый у галіне металургіі і хіміі ўзнікла аўтамабілебудаванне. У выніку мікрапрацэсарнай рэвалюцыі з’явілася электроніка, распрацовак вытворчасці лёгкіх каляровых металаў, праграмнага кіравання — авіяракетна-касмічная прамысловасць. Разам з гэтым выкарыстанне канвеернай зборкі і наяўнасць таннай працоўнай сілы прывялі да зруху аўтамабілебудавання ў краіны, якія развіваюцца, а наяўнасць буйных універсітэтаў, навукова-даследчых цэнтраў у развітых краінах прывялі да фарміравання ў іх навукаёмістых машынабудаўнічых вытворчасцей (электронная прамысловасць, робататэхніка, авіябудаванне і інш.). |