§ 14. СУСВЕТНАЯ ГАСПАДАРКА, ФАРМІРАВАННЕ І РАЗВІЦЦЁ
![]()
Успамінаем. Якія фактары і падзеі спрыялі фарміраванню сучаснай сусветнай гаспадаркі? Якія паказчыкі адлюстроўваюць узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця краін? Чым адрозніваюцца эканомікі развітых краін і краін свету, якія развіваюцца? Якія галіны ў структуры сусветнай гаспадаркі адрозніваюцца найбольшай дынамічнасцю ў сваім развіцці?
![]()
Для чаго мы гэта вывучаем? Як вызначыць узровень удзелу краіны ў сусветнай гаспадарцы? У чым выяўляецца глабалізацыя сусветнай гаспадаркі? Падумайце, галіной дзейнасці якіх спецыялістаў з’яўляецца вывучэнне развіцця сусветнай гаспадаркі. Праблемы развіцця сусветнай гаспадаркі — гэта праблемы спецыялістаў толькі эканамічных прафесій або якіх-небудзь іншых?
Пад тэрытарыяльнай структурай гаспадаркі разумеюць сукупнасць узаемна размешчаных і сучлененых тэрытарыяльных элементаў гаспадаркі, якія знаходзяцца ў складаным узаемадзеянні ў працэсе развіцця і функцыянавання. |
Элементамі выступаюць, напрыклад, населеныя пункты (агламерацыі), прамысловыя раёны, асноўныя транспартныя магістралі, якія вызначаюць геаграфічны малюнак гаспадарчай дзейнасці.
У выніку фарміравання тэрытарыяльнай структуры гаспадаркі фарміруюцца чатыры тыпы эканамічных раёнаў (мал. 99-1).