§ 13. ГЕАГРАФІЯ РАССЯЛЕННЯ СВЕТУ

Успамінаем. Якія асноўныя формы рассялення склаліся ў залежнасці ад фізіка-геаграфічных умоў у працэсе засялення Зямлі людзьмі? Што такое населены пункт? Якія тыпы населеных пунктаў вы ведаеце? Што вы разумееце пад працэсам урбанізацыі?

Для чаго мы гэта вывучаем? Як горад уплывае на навакольнае асяроддзе? Спецыялісты якіх прафесій неабходныя для вырашэння праблем развіцця горада?

Свет і Беларусь. 1. Які тып рассялення пераважае ў Рэспубліцы Беларусь? Якая доля гарадскога насельніцтва ў нашай краіне? 2. Як вы лічыце, на якой стадыі ўрбанізацыі знаходзіцца ў цяперашні час Рэспубліка Беларусь? Свой адказ аргументуйце. 3. Якія гарады Рэспублікі Беларусь маюць колькасць насельніцтва звыш 100 тыс. чалавек? Пакажыце іх на карце.