§ 33. Хімічныя ўласцівасці насычаных аднаасноўных карбонавых кіслот
Пытанні і заданні
1. У якія колеры афарбоўвае раствор воцатнай кіслаты лакмус, фенолфталеін і метыларанж?
2. Напішыце ўраўненні рэакцый (у малекулярнай і іоннай формах) узаемадзеяння воцатнай кіслаты з наступнымі рэчывамі: а) гідраксід калію; б) магній; в) аксід кальцыю; г) карбанат барыю.
3. У чатырох непадпісаных прабірках знаходзяцца водныя растворы рэчываў: этанолу, гліцэрыны, этаналю і воцатнай кіслаты. У вашым распараджэнні маюцца водныя растворы рэчываў: соды (NaHCO3), сульфату медзі(II) і гідраксіду натрыю. Як пры дапамозе наяўных рэактываў адрозніць рэчывы ў прабірках? Падрабязна апішыце ход эксперыменту і назірання. Састаўце адпаведныя ўраўненні рэакцый.
4. Рэчыва А саставу C4H10O, якое мае неразгалінаваны вугляродны шкілет, рэагуе з металічным натрыем з утварэннем арганічнага рэчыва Б. Пры дэгідратацыі рэчыва А ўтвараецца алкен В, здольны існаваць у выглядзе цыс- і транс-ізамераў.
а) Прывядзіце формулу алкену В і адпаведныя формулы і назвы цыс- і транс-ізамераў.
б) Прывядзіце структурныя формулы рэчываў А і Б.
в) Напішыце ўраўненні ўсіх апісаных у задачы рэакцый і ўкажыце ўмовы іх працякання.
г) Рэчыва Г з’яўляецца ізамерам рэчыва А. Рэчыва Г не змяшчае трацічных атамаў вугляроду і рэагуе з металічным натрыем. Прывядзіце структурную формулу рэчыва Г.
д) Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
5*. Устанавіце формулы рэчываў Х і Y ў схеме ператварэнняў:
6*. Размясціце ў парадку ўзрастання кіслотных уласцівасцей наступныя рэчывы: фенол, воцатная кіслата, этанол, вугальная кіслата.
7*. Маюцца два рэчывы саставу С3Н6О2. Адно з іх выцясняе аксід вугляроду(IV) з карбанату натрыю, другое не рэагуе з карбанатам натрыю, але пры награванні з растворам NaOH утварае спірт і соль. Напішыце магчымыя структурныя формулы гэтых злучэнняў.
8*. У пяці пранумараваных прабірках знаходзяцца наступныя растворы рэчываў: ацэтона, фармальдэгіду, фенолу, этыленгліколю, мурашынай кіслаты. Вызначце хімічным шляхам, у якой з прабірак знаходзіцца кожнае з рэчываў. Напішыце ўраўненні рэакцый.
9*. На нейтралізацыю сумесі мурашынай і воцатнай кіслот зрасходавана 10 мл 40%-нага па масе раствору KOH шчыльнасцю 1,4 г/мл. Пры ўзаемадзеянні такой самай колькасці сумесі з лішкам аміячнага раствору аксіду серабра ўтварылася 8,64 г серабра. Вызначце масавую долю воцатнай кіслаты ў сумесі.