§ 30. Хімічныя ўласцівасці, атрыманне і прымяненне альдэгідаў

Атрыманне альдэгідаў

1. Няпоўнае акісленне спіртоў

Як вы ўжо ведаеце, альдэгіды могуць быць атрыманы пры няпоўным акісленні першасных спіртоў аксідам медзі(II) (§ 24). Так, пры акісленні этылавага спірту ўтвараецца воцатны альдэгід:

img

Для правядзення рэакцыі медны дрот награваюць у полымі спіртоўкі, у выніку паверхня дроту пакрываецца чорным аксідам медзі(II). Потым дрот апускаюць у этылавы спірт, пры гэтым аксід медзі(II) акісляе спірт да воцатнага альдэгіду і ўтвараецца медзь, таму дрот зноў становіцца бліскучым (відэа 24.1, с. 141).

2. Гідратацыя ацэтылену

Воцатны альдэгід можна атрымаць па рэакцыі далучэння вады да ацэтылену ў прысутнасці солей ртуці і сернай кіслаты:

img

Гэта рэакцыя носіць імя рускага хіміка Міхаіла Рыгоравіча Кучарава.

Разгледзім падрабязней, як працякае дадзеная рэакцыя. Спачатку малекула вады далучаецца па адной π-сувязі малекулы ацэтылену. Пры гэтым утвараецца няўстойлівы вінілавы спірт:

img

Нагадаем, што радыкал СH2 img CH img мае трывіяльную назву вініл. Спірты, у якіх гідраксільная група знаходзіцца пры двайной сувязі C img C, няўстойлівыя, таму вінілавы спірт адразу ж ператвараецца ў воцатны альдэгід:

* Атрыманне
воцатнага альдэгіду

img

З прамысловым метадам атрымання воцатнага альдэгіду вы можаце пазнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы ў QR-кодзе.