§ 24. Хімічныя ўласцівасці, атрыманне і прымяненне спіртоў

*Атрыманне метанолу ў прамысловасцi

Метанол, у адрозненне ад этанолу, нельга атрымаць гідратацыяй алкену. Раней метанол атрымлівалі награваннем драўніны без доступу паветра, так званай сухой перагонкай драўніны, адсюль яго трывіяльная назва — драўняны спірт. Сучасны метад прамысловага атрымання метанолу — узаемадзеянне аксіду вугляроду(II) з вадародам. Рэакцыю праводзяць пры высокім ціску (10 МПа) і тэмпературы 250 °С у прысутнасці каталізатараў на аснове аксідаў цынку і медзі:

img

Нагадаем, што сумесь аксіду вугляроду(II) з вадародам называецца сінтэз-газ.