§ 24. Хімічныя ўласцівасці, атрыманне і прымяненне спіртоў

*Акісленне спіртоў

Пры акісленні першасных спіртоў утвараюцца альдэгіды. Прывядзём схему рэакцыі акіслення этанолу:

img

У арганічнай хіміі ў схемах працэсаў акіслення часта выкарыстоўваюць сімвал кіслароду ў квадратных дужках [O]. Акісляльнікамі пры гэтым могуць быць розныя рэчывы, у выпадку акіслення спіртоў гэта, як правіла, хромавая сумесь (сумесь дыхрамату калію K2Cr2O7 і канцэнтраванай сернай кіслаты).

Пры акісленні другасных спіртоў утвараюцца кетоны, так, прадуктам акіслення прапанолу-2 з’яўляецца ацэтон:

img

Акісленне трацічных спіртоў працякае ў жорсткіх умовах. Пры гэтым разбураецца вугляродны шкілет малекулы.