§ 22. Насычаныя аднаатамныя спірты. Ізамерыя, наменклатура, класіфікацыя

Ізамерыя спіртоў

Метылавы спірт не мае ізамераў. Этылавы спірт таксама не мае ізамераў, якія адносяцца да класа спіртоў. Адзіны ізамер этылавага спірту — дыметылавы эфір — з’яўляецца простым эфірам.

Наступныя прадстаўнікі рада насычаных аднаатамных спіртоў змяшчаюць тры атамы вугляроду ў малекуле (C3H7OH). У гэтым выпадку гідраксільная група можа быць звязана з першым або другім атамам вугляроду. Структурныя формулы ізамерных спіртоў:

img

Гэтыя злучэнні з’яўляюцца ізамерамі становішча функцыянальнай групы.

Спірты, якія змяшчаюць чатыры атамы вугляроду ў малекуле (С4H9OH) таксама могуць адрознівацца становішчам функцыянальнай групы:

img

Акрамя таго, для іх магчыма ізамерыя вугляроднага шкілета:

img

Улічваючы разгледжаныя віды ізамерыі, можна саставіць формулы чатырох ізамерных спіртоў саставу С4H9OH:

img

Відавочна, што з павелічэннем ліку атамаў вугляроду ў малекуле лік ізамераў будзе ўзрастаць.