§ 20. Хімічныя ўласцівасці, атрыманне і прымяненне бензолу
Пытанні і заданні
1. Як распазнаць на падставе хімічных уласцівасцей тры вадкасці: бензол, гексан і гексэн-1? Прывядзіце ўраўненні адпаведных рэакцый. Укажыце ўмовы іх працякання. Апішыце з’явы, якія пры гэтым назіраюцца.
2. Напішыце ўраўненні рэакцый узаемадзеяння метану і бензолу з хлорам. Укажыце ўмовы іх працякання. Чаму абедзве рэакцыі называюцца рэакцыямі замяшчэння?
3. Вядома, што ў прысутнасці плаціны этылен далучае вадарод нават пры пакаёвай тэмпературы. Бензол у гэтых умовах вадарод не далучае. Рэакцыя далучэння вадароду да бензолу працякае ў жорсткіх умовах — пры тэмпературы 200 °С, пад ціскам і ў прысутнасці нікелю ў якасці каталізатара. Растлумачце, з чым звязана такое адрозненне ў рэакцыйнай здольнасці этылену і бензолу.
4. Прывядзіце ўраўненне рэакцыі цыклатрымерызацыі ацэтылену ў прысутнасці актывіраванага вугалю. Якія прадукты могуць утварыцца пры цыклатрымерызацыі прапіну ў падобных умовах? Прывядзіце іх структурныя формулы і дайце ім назвы.
5. Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
метан ацэтылен бензол нітрабензол.
6*. Напішыце ўраўненне рэакцыі нітравання талуолу. Назавіце прадукт рэакцыі. Дзе ён выкарыстоўваецца?
7*. Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
гептэн-1 гептан талуол 2,4,6-трынітраталуол.
8*. Напішыце структурныя формулы ўсіх гамолагаў бензолу саставу С9Н12. Назавіце іх.
9*. Якая будова вуглевадароду саставу С8 Н8, што абясколервае бромную ваду, лёгка полімерызуецца, а пры акісленні дае бензойную кіслату? Напішыце ўраўненні апісаных рэакцый.
(Адказ: стырол.)
10*. Устанавіце будову араматычнага вуглевадароду саставу С9Н12, пры монагалагенаванні якога ў прысутнасці каталізатара атрымліваецца толькі адно галагенвытворнае.
(Адказ: 1,3,5-трыметылбензол.)