§ 15. Фізічныя і хімічныя ўласцівасці алкенаў
Рэакцыі акіслення
1. Гарэнне. Узаемадзеянне з кіслародам
Таксама як алканы, алкены гараць з утварэннем вуглякіслага газу і вады:
Прывядзём ураўненне рэакцыі гарэння алкенаў у агульным выглядзе:
2. Няпоўнае акісленне. Рэакцыя з KMnO4
Акісленне алкенаў можа працякаць і без разбурэння вугляроднага шкілета. Так, пры прапусканні этылену праз разбаўлены водны раствор перманганату калію (KMnO4) фіялетавага колеру афарбоўка знікае. Перманганат калію расшчапляе π-сувязь у малекуле этылену, пры гэтым σ-сувязь паміж атамамі вугляроду захоўваецца. Працяканне гэтай рэакцыі адлюструем не з дапамогай ураўнення, а спрошчана ў выглядзе схемы. Схема рэакцыі акіслення этылену водным растворам перманганату калію выглядае наступным чынам:
У схемах звычайна адлюстроўваюць формулы зыходнага арганічнага рэчыва і прадукту яго ператварэння. Пры гэтым лягчэй прасачыць за зменамі арганічнага рэчыва ў ходзе рэакцыі. У схемах, як правіла, ставяць каэфіцыенты толькі перад формуламі арганічных рэчываў. Формулы рэагентаў, пад дзеяннем якіх адбываецца ператварэнне арганічнага рэчыва, прынята пісаць над стрэлкай. У дадзеным выпадку гэта перманганат калію (KMnO4) і растваральнік (вада).
Са схемы відаць, што π-сувязь падчас дадзенай рэакцыі раскрываецца, да атамаў вугляроду далучаюцца дзве кіслародзмяшчальныя групы OH, гэта значыць, этылен акісляецца. У выніку ўтвараецца этыленгліколь, прадстаўнік мнагаатамных спіртоў.
Напісанне схем часта аказваецца больш зручным, чым ураўненняў, таму іх шырока выкарыстоўваюць у арганічнай хіміі.
Таксама як і рэакцыя з бромнай вадой, рэакцыя з растворам перманганату калію з’яўляецца якаснай рэакцыяй на двайную сувязь. У выніку дадзенай рэакцыі назіраецца абясколерванне фіялетавага раствору перманганату калію.
Характэрнымі для алкенаў з’яўляюцца рэакцыі далучэння па двайной сувязі. Пры гэтым адбываецца расшчапленне π-сувязі. Алкены могуць далучаць галагены, вадарод, галагенавадароды, ваду.
Рэакцыя полімерызацыі — гэта рэакцыя далучэння, якая мнагакратна паўтараецца. У выніку гэтай рэакцыі ўтвараюцца гіганцкія малекулы палімераў, якія знаходзяць шырокае прымяненне ў нашым жыцці.
Нізкамалекулярнае рэчыва, з якога сінтэзуюць палімер, называецца манамерам; лік фрагментаў манамерных звёнаў у макрамалекуле палімера называецца ступенню полімерызацыі.
Рэакцыі абясколервання бромнай вады і раствору перманганату калію з’яўляюцца якаснымі рэакцыямі на двайную сувязь.