§ 10. Хімічныя ўласцівасці, атрыманне і прымяненне алканаў

Пытанні і заданні

1. Напішыце ўраўненне рэакцыі монабрамавання этану.

2. Напішыце ўраўненні рэакцый, якія працякаюць пры ўзаемадзеянні н-бутану з хлорам. Лічыце, што толькі адзін атам вадароду ў малекуле н-бутану замяшчаецца на хлор. Падпішыце назвы арганічных рэчываў, якія ўтварыліся.

3. Колькі хлорвытворных можна атрымаць у выніку хларавання этану? Напішыце ўраўненні рэакцый атрымання ўсіх магчымых хлорвытворных этану, назавіце хлорвытворныя. Ці можна пры запісе ўраўненняў рэакцый у дадзеным выпадку выкарыстоўваць малекулярныя формулы?

4. Напішыце ўраўненне рэакцыі гарэння бутану ў лішку кіслароду. Які аб’ём (н. у.) вуглякіслага газу ўтвараецца пры спальванні 1 моль бутану?

5. Напішыце ўраўненне рэакцыі піролізу метану з утварэннем вадароду і вугляроду. Знайдзіце масу вугляроду, які можа быць атрыманы пры поўным раскладанні 44,8 дм3 (н. у.) метану.

6. Назавіце асноўныя галіны прымянення алканаў.

7*. Напішыце ўраўненні рэакцый, пры дапамозе якіх з этана і неарганічных рэчываў можна атрымаць н-бутан.

8*. У выніку рэакцыі хларавання этану ўтвараецца невялікая колькасць н-бутану. Растлумачце дадзеную з’яву, напішыце ўраўненні адпаведных рэакцый.

9*. Напішыце структурную формулу рэчыва саставу С3Н6О2, калі вядома, што яго водны раствор мае кіслую рэакцыю, а пры награванні яго натрыевай солі з NaOH утвараецца этан. Напішыце ўраўненні рэакцый, якія працякаюць.
(Адказ: прапанавая кіслата.)

10*. Прапануйце дзве магчымыя структурныя формулы рэчыва саставу С4Н8О2. Знайдзіце яго структурную формулу, калі вядома, што яго раствор мае кіслую рэакцыю. Пры награванні натрыевай солі рэчыва з гідраксідам натрыю ўтвараецца прапан.
(Адказ: 2,3-дыметылбутанавая кіслата.)

11*. Устанавіце будову вуглевадароду С6Н14, пры монабрамаванні якога ўтвараецца трацічнае бромвытворнае. Гэты вуглевадарод можа быць атрыманы па метаду Вюрца без пабочных прадуктаў. Напішыце схемы рэакцый, якія працякаюць.
(Адказ: 2,3-дыметылбутан.)

12*. Атрымайце прапан з воцатнай кіслаты.

13*. У газападобнай сумесі метану і хлору на тры малекулы метану прыходзіцца адна малекула хлору.

а) Разлічыце масавыя долі метану і хлору ў гэтай сумесі.

б) Зыходную сумесь аб’ёмам 45 л (н. у.) змясцілі ў замкнёную пасудзіну і апрамянілі святлом. Лічачы, што толькі адзін атам вадароду ў малекуле метану замяшчаецца на хлор, разлічыце масы ўсіх рэчываў у сумесі, якая ўтварылася пасля заканчэння рэакцыі.
Адказ:
а) Масавыя долі: метану — 40,3 %; хлору — 59,7 %.
б) m(CH4) = 16 г; m(CH3Cl) = 25,25 г; m(HCl) = 18,25 г.