Літаратура эпохі Адраджэння (XVI стагоддзе)
Пытанні
1. Якія рысы ўласцівы культуры Адраджэння? Каштоўнасці якога часу ўзнаўляліся ў літаратуры гэтай эпохі? | |
2. Як развівалася культура нашай краіны ў гэты час? | |
3. Прадоўжыце выраз «Гуманізм у перыяд Рэнесансу — гэта... | |
4. Якія агульныя рысы можна вылучыць у літаратурных творах эпохі Адраджэння? | |
5. Пералічыце жанры, характэрныя для літаратуры Рэнесансу. Параўнайце з сучаснымі жанрамі літаратуры. Якія з іх мадэрнізаваліся? |
|
6. У кантэксце эпохі Адраджэння гавораць пра «ўніверсалізм» творцаў. Паглядзіце дакументальны фільм з гістарычнага праекта Аlbaruthenia «Код Скарыны» (2010, рэжысёр Пётр Цвыд, тэлеканал «Лад») і прывядзіце прыклады падобнага ўніверсалізму. |
|
7. Якая знакамітая асоба беларускага Адраджэння (акрамя Францыска Скарыны), на ваш погляд, заслугоўвае найбольшай увагі? Складзіце сінквейн, прысвечаны гэтай асобе. Абмяняйцеся сінквейнамі з сябрамі, не паказваючы адно аднаму загаловак. Здагадайцеся, якіх дзеячаў яны выбралі. |