§ 1–1. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове і сярэдзіне XIX ст.

Пытанні і заданні

1. Дакажыце, што праводзімая расійскім урадам у першай трэці XIX ст. палітыка ў дачыненні да розных сацыяльных слаёў адрознівалася паслядоўнасцю і асцярогай. Растлумачце магчымыя прычыны падобнага стаўлення да насельніцтва беларускіх губерняў.

2. Вылучыце агульнае і асаблівае ў патрабаваннях польскіх і расійскіх дваранскіх рэвалюцыянераў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі.

3. Ахарактарызуйце паўстанне 1830–1831 гг. па наступных параметрах: прычыны паўстання; асноўныя мэты паўстанцаў; сацыяльны склад; плыні ў паўстанні; характар паўстання; асноўныя вынікі.

4. Растлумачце, як і чаму змяніўся палітычны курс расійскага ўрада пасля падаўлення ў беларускіх губернях паўстання 1830–1831 гг.