§ 48. Алюміній і яго злучэнні
Пытанні, заданні, задачы
1. Чаму алюміній называюць:
- а) «крылатым металам»;
- б) «серабром з гліны»?
2. Параўнайце электронную будову атама алюмінію і яго трохзараднага катыёна.
3. Складзіце характарыстыку алюмінію як хімічнага элемента згодна з планам, прыведзеным у § 12.
4. Складзіце электронны баланс рэакцыі ўзаемадзеяння алюмініяю з разбаўленай азотнай кіслатой, ураўненне якой даецца ў тэксце параграфа. Ахарактарызуйце гэтую рэакцыю згодна з планам, прыведзеным у § 18.
5. Разлічыце аб’ём вадароду, які вылучыўся пры ўзаемадзеянні алюмінію масай 13,5 г з канцэнтраваным растворам гідраксіду натрыю.
6. Метадам электроннага балансу расстаўце каэфіцыенты ў схемах рэакцый алюмінію з канцэнтраванымі азотнай і сернай кіслотамі пры награванні:
7. Да раствору нітрату алюмінію дадалі невялікую колькасць раствору гідраксіду калію. Атрыманы асадак падзялілі на дзве часткі і растварылі ў сернай кіслаце і шчолачы (KОН) адпаведна. Складзіце ўраўненні рэакцый, якія адбыліся, у малекулярнай і іоннай формах.
8. Алюмакаліевыя квасцы K2SO4 · Al2(SО4)3 · 24Н2О масай 4,74 г растварылі ў вадзе (у мернай колбе) і аб’ём давялі да 200 см3. Разлічыце малярную канцэнтрацыю іонаў алюмінію ў растворы.
9. Алюмініевую пласцінку апусцілі ў раствор, які змяшчае нітрат ртуці(II) колькасцю 0,02 моль, і дасталі пасля поўнага здабывання ртуці з раствору. Вызначце:
- а) масу ртуці, якая асела на паверхні пласцінкі;
- б) масу прарэагаваўшага алюмінію;
- в) канчатковую масу пласцінкі, калі зыходная была роўная 15,51 г.
10. Прывядзіце ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
- а) ;
- б) .
Ураўненні рэакцый, якія праходзяць у растворах, выразіце ў малекулярнай і іоннай формах, пакажыце ступені акіслення атамаў у акісляльна-аднаўленчых рэакцыях.