§ 47. Металы IIA-групы перыядычнай сістэмы
Металы IIA-групы — s-элементы з агульнай электроннай канфігурацыяй валентнага слоя ns2. У злучэннях з неметаламі ўтвараюць хімічныя сувязі пераважна іоннага характару і знаходзяцца ў ступені акіслення +2.
З’яўляюцца моцнымі адноўнікамі, але менш актыўнымі, чым шчолачныя металы. Аксіды і гідраксіды берылію валодаюць амфатэрнымі ўласцівасцямі, астатніх элементаў — асноўнымі.
Растваральныя солі кальцыю і магнію абумоўліваюць жорсткасць вады.
Металы IIA-групы атрымліваюць электролізам расплаваў іх солей.