§ 47. Металы IIA-групы перыядычнай сістэмы
Пытанні, заданні, задачы
1. Як даказаць, што аксід магнію пры кіпячэнні ў вадзе пераходзіць у гідраксід, які хоць і дрэнна, але ўсё ж раствараецца ў вадзе?
2. Па тэрмахімічным ураўненні вызначце колькасць цеплаты, якая вылучылася пры згаранні ў кіслародзе магнію масай 1 г.
3. Чым можна растлумачыць утварэнне асадку ў растворы гідраксіду барыю пры яго захоўванні ў адкрытай колбе?
4. Якая вада найменш жорсткая: артэзіянская, рачная або дажджавая? Адказ патлумачце.
5. Прапануйце план распазнавання раствораў нітратаў кальцыю і натрыю, што знаходзяцца ў дзвюх пранумараваных прабірках.
6. Пастаянная жорсткасць вады можа быць ліквідавана ўжываннем рэагентаў, якія ўтвараюць з растворанымі солямі кальцыю і магнію асадкі. Выкарыстоўваючы табліцу растваральнасці, прапануйце гэтыя рэагенты і прывядзіце для ілюстрацыі неабходныя ўраўненні магчымых рэакцый.
7. Прапануйце спосаб ачысткі чайніка ад накіпу, зыходзячы з яго хімічнага складу.
8. Аналіз забору вады са свідравіны паказаў, што ўтрыманне ў ёй іонаў кальцыю складае 0,2 г на 1 дм3 вады. Вызначце масу кальцыніраванай соды, якая спатрэбіцца для памяншэння ўтрымання кальцыю да 0,04 г/дм3 у такой вадзе аб’ёмам 100 м3.
9. Складзіце тры ўраўненні рэакцый паводле схемы:
10. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы: