§ 46. Шчолачныя металы

Злучэнні шчолачных металаў

Злучэнні шчолачных металаў, як правіла, крышталічныя, добра растваральныя ў вадзе рэчывы, якія не маюць афарбоўкі.

Аксіды металаў IA-групы ўзаемадзейнічаюць з вадой, кіслотнымі і амфатэрнымі аксідамі, кіслотамі, што характэрна для тыповых асноўных аксідаў.

Аксіды шчолачных металаў раствараюцца ў вадзе з утварэннем гідраксідаў:

Na2O + Н2O = 2NaOH;

узаемадзейнічаюць з газападобнымі кіслотнымі аксідамі:

Na2O + CO2 = Na2CO3;
K2O + SO2 = K2SO3;

з цвёрдымі кіслотнымі і амфатэрнымі аксідамі пры награванні, а часам нават пры плаўленні сумесі кампанентаў:

Li subscript 2 straight O space plus space SiO subscript 2 space equals with t on top space Li subscript 2 SiO subscript 3 semicolon space
Na subscript 2 straight O space plus space Al subscript 2 straight O subscript 3 space equals with t on top space 2 NaAlO subscript 2 semicolon

з кіслотамі, утвараючы сярэднія або кіслыя солі ў залежнасці ад асноўнасці кіслаты і суадносін кампанентаў, напрыклад:

Li2O + H3PO4 = Li2HPO4 + H2O;
Li2O + 2H3PO4 = 2LiH2PO4 + H2O.

Аксіды шчолачных металаў могуць узаемадзейнічаць з кіслымі солямі:

Na2O + NaH2PO4 = Na3PO4 + H2O.
img

Na2О2 ўзаемадзейнічае з вадой, утвараючы пераксід вадароду:

2O2 + 2Н2O = 2NaOH + H2О2.

Пераксід вадароду можа раскладацца з утварэннем атамарнага кіслароду: H2О2 = H2О + O↑. Таму Na2О2 прымяняюць для адбельвання саломы, шоўку, воўны і іншых матэрыялаў. Эфект адбельвання абумоўлены ўздзеяннем атамарнага кіслароду.

Пераксід натрыю выкарыстоўваюць у процівагазах, пры падводных работах. Яго прымяненне ў гэтых выпадках заснавана на рэакцыі ўзаемадзеяння з дыаксідам вугляроду:

Na2O2 + CO2 → Na2CO3 + O2.

Вуглякіслы газ, які выдыхаецца лёгкімі, паглынаецца з адначасовым вылучэннем газападобнага кіслароду. Апошні зноў можа служыць для дыхання.

Гідраксіды шчолачных металаў — крышталічныя рэчывы, якія плавяцца без раскладання. Усе гідраксіды моцна паглынаюць вільгаць з паветра і могуць выкарыстоўвацца як асушальнікі. Яны добра растваральныя ў вадзе і дысацыіруюць у ёй цалкам:

NaOH → Na+ + OH.

Тыповыя хімічныя ўласцівасці шчолачаў вы сістэматызавалі пры вывучэнні матэрыялу § 27, табліцы 18, разглядаючы іх у святле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі. Нагадаем, што шчолачы ўступаюць у рэакцыі з кіслотамі, солямі, кіслотнымі і амфатэрнымі аксідамі, амфатэрнымі гідраксідамі. NaOH і KОН у прамысловасці атрымліваюць электролізам водных раствораў хларыдаў:

2 NaCl plus 2 straight Н subscript 2 straight О equals with ⚡ on top 2 NaОН plus straight H subscript 2 upwards arrow plus Cl subscript 2 upwards arrow.

Солі шчолачных металаў за невялікім выключэннем добра раствараюцца ў вадзе і з’яўляюцца моцнымі электралітамі.

Солі шчолачных металаў рэагуюць з кіслотамі, солямі іншых металаў толькі ў выпадку выпадзення прадукту ў асадак, утварэння маладысацыіраванага або газападобнага рэчыва. Прыклады рэакцый прыведзены раней у табліцах 17, 19. Вам ужо вядома, што солі галагенавадародных кіслот рэагуюць у растворах з галагенамі (§ 30).