§ 44. Агульныя хімічныя ўласцівасці металаў
Пытанні, заданні, задачы
1. Назавіце характэрныя для металаў фізічныя ўласцівасці.
2. Пералічыце p-элементы, якія адносяцца да элементаў металаў.
3. Расстаўце каэфіцыенты ва ўраўненні рэакцыі метадам электроннага балансу:
Cu + HNO3(разб) → Cu(NO3)2 + NO↑ + H2O.
4. Складзіце ўраўненні магчымых хімічных рэакцый з улікам таго, што медзь акісляецца да ступені акіслення +2:
- а) Ag + НСl →;
- б) Сu + Hg(NО3)2 → ;
- в) Mg + H2SО4(pазб) →;
- г) Ni + NaCl → ;
- д) Zn + АgNО3 → ;
- е) Au + H2O → .
5. Складзіце ўраўненні рэакцый узаемадзеяння цынку з неметаламі (O2, P), кіслотамі (разбаўленымі HCl, H2SO4), з растворамі шчолачаў (NaOH, KOH), з солямі (AgNO3, Pb(NO3)2).
6. Цынк масай 1,3 г растварылі ў канцэнтраваным растворы гідраксіду натрыю. Разлічыце аб’ём газу, які вылучыўся.
7. Складзіце ўраўненні рэакцый, якія могуць працякаць на паверхні актыўнага металу, напрыклад літыю, на паветры.
8. Пакажыце, як зменіцца маса цынкавай пласцінкі (павялічыцца, паменшыцца, застанецца нязменнай) пры апусканні яе на невялікі час у раствор:
- а) сернай кіслаты;
- б) гідраксіду натрыю;
- в) сульфату магнію;
- г) сульфату медзі(II);
- д) нітрату серабра(I).
9. Вызначце аб’ём вадароду, які вылучыцца пры ўзаемадзеянні 260 г цынку з растворам сернай кіслаты аб’ёмам 250 см3. Масавая доля H2SO4 роўная 15 %, шчыльнасць — 1,1 г/см3.
10. Жалезную пласцінку масай 90 г пагрузілі ў раствор меднага купарвасу. Праз нейкі час яе дасталі, прамылі, высушылі і ўзважылі. Маса стала роўная 92,4 г. Вызначце масу жалеза, якое прарэагавала, і масу медзі, якая асела на пласцінцы.