§ 43. Металы. Агульная характарыстыка

*Самакантроль

1. У зямной кары існуюць толькі ў выглядзе злучэнняў:

  • а) Ag;
  • б) Cu;
  • в) Na;
  • г) Zn.

2. Найбольш характэрнымі ўласцівасцямі металаў лічаць:

  • а) крохкасць;
  • б) пластычнасць;
  • в) высокую электраправоднасць;
  • г) металічны бляск.

3. Лік металаў большы за лік неметалаў у групе, калі электронная канфігурацыя атамаў элементаў у ёй:

  • а) ns1;
  • б) ns21;
  • в) ns23;
  • г) ns2.

4. Правільнымі з’яўляюцца сцвярджэнні:

  • а) бронза і латунь — сплавы на аснове медзі;
  • б) цвёрдасць сплаваў звычайна вышэйшая, чым цвёрдасць чыстых металаў, якія ўтвараюць іх;
  • в) сплавы заўсёды маюць больш высокія тэмпературы плаўлення, чым металы, якія ўтвараюць іх;
  • г) утрыманне вугляроду ў сталі вышэйшае, чым у чыгунах.

5. Масавая доля цынку ў латуні — 45 %. Для атрымання 20 кг латуні без прымесей патрабуецца:

  • а) 9 кг Zn;
  • б) 11 кг Fe;
  • в) 9 кг Sn;
  • г) 11 кг Cu.