§ 34. Кіслародныя злучэнні серы

Аксід серы(VI)

Аксід серы(VI) straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 — найвышэйшы аксід серы (мал. 82).

img

Аксід серы(VI) утвараецца пры акісленні сярністага газу кіслародам або азонам:

stack 2 straight S with plus 4 on top straight O subscript 2 plus straight O subscript 2 rightwards arrow over leftwards arrow stack 2 straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 semicolon number space number space stack number space straight S with plus 4 on top straight O subscript 2 plus straight O subscript 3 equals stack space straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 plus straight O subscript 2.

img
Мал. 82. Структурная формула і маштабная мадэль малекулы аксіду серы(VI)

Фізічныя ўласцівасці. Аксід серы(VI) з’яўляецца бясколернай вадкасцю ў вузкім інтэрвале тэмператур: ад 16,9 °С да 44,9 °С. Валодае задушлівым пахам. Пры кантакце са скурай выклікае цяжкія апёкі.

Хімічныя ўласцівасці. straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 — тыповы кіслотны аксід і моцны акісляльнік. Як кіслотны аксід рэагуе з вадой, утвараючы серную кіслату:

stack space straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 plus straight H subscript 2 straight O equals straight H subscript 2 straight S with plus 6 on top straight O subscript 4 plus Q.

У рэакцыях са шчолачамі і асноўнымі аксідамі ўтварае солі:

stack space straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 plus СаO equals straight С аS with plus 6 on top straight O subscript 4 semicolon
stack space straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 plus 2 NaOH equals Na subscript 2 straight S with plus 6 on top straight O subscript 4 plus straight H subscript 2 straight O.

ul

Асаблівай уласцівасцю аксіду серы(VI) з’яўляецца яго здольнасць растварацца ў сернай кіслаце.

Такі раствор называюць олеум. Ён уяўляе з сябе бясколерную алеістую ліпкую вадкасць, якая дыміцца на паветры, або нават крышталі.

Олеум перавозяць у стальных цыстэрнах. З яго развядзеннем атрымліваюць серную кіслату патрэбнай канцэнтрацыі. Пры гэтым першапачаткова разводзяць сернай кіслатой, бо пры ўліванні олеуму ў ваду адбываецца закіпанне, у выніку чаго ўтвараецца атрутны сернакіслотны туман.

img

У саставе олеуму, акрамя сернай кіслаты, утрымліваюцца і іншыя кіслоты серы(VI), напрыклад дысерная (або пірасерная):

SO3 + H2SO4 = H2S2O7.

img

Як акісляльнік SO3 рэагуе з адноўнікам. Атамы серы ў саставе аксіду маюць найвышэйшую ступень акіслення +6 і могуць яе толькі паніжаць, прымаючы электроны ад адноўнікаў. Прыкладам акісляльных уласцівасцей аксіду серы(VI) можа служыць рэакцыя з фосфарам як адноўнікам:

stack 5 straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 plus 2 straight Р equals straight Р subscript 2 straight O subscript 5 plus stack 5 straight S with plus 4 on top straight O subscript 2.