§ 27. Хімічныя ўласцівасці кіслот, асноў, солей у святле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі

*Самакантроль

1. Рэакцыі абмену ў растворах электралітаў працякаюць неабарачальна, калі:

  • а) прадукты рэакцыі лёгка дысацыіруюць на іоны;
  • б) выпадае асадак;
  • в) вылучаецца газ;
  • г) утвараецца слабы электраліт

2. Ураўненне рэакцыі ў скарочанай іоннай форме H+ + ОН = H2O апісвае ўзаемадзеянне:

  • а) Н2SO4 + Ba(OH)2 = ВаSO4↓ + 2H2O;
  • б) Н2SO4 + 2NaOH = Na2SO4 + 2H2O;
  • в) Н2S + 2NaOH = Na2S + 2H2O;
  • г) Н2SO4 + Cu(OH)2 = CuSO4 + 2H2O.

3. Агульныя ўласцівасці для раствораў абодвух прыведзеных у пары электралітаў у святле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі абумоўлены:

  • а) катыёнам вадароду для НCl і H2SO4;
  • б) іонам металу для NaOH і Ca(OH)2;
  • в) іонам кіслотнага астатку для MgSO4 і MgCl2;
  • г) катыёнам барыю для ВаCl2 і Ва(NO3)2.

4. У растворы могуць суіснаваць у значных колькасцях іоны:

  • а) Na+ і begin mathsize 14px style SO subscript 4 superscript 2 minus end superscript end style;
  • б) Ag+ і Cl;
  • в) Ag+ і Вr;
  • г) Zn2+ і ОН.

5. У іонных ураўненнях рэакцый у выглядзе іонаў не паказваюць:

  • а) СН3СООН;
  • б) Н3РО4;
  • в) СuO;
  • г) МgSO4.