§ 27. Хімічныя ўласцівасці кіслот, асноў, солей у святле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі
*Пытанні, заданні, задачы
1. Дадзены растворы рэчываў: NaOH, HCl, NaCl, KOH, HNO3, Ca(OH)2, NH3, CO2, SO2, СH3СOOH, HNO2, HF. Размяркуеце пералічаныя растворы ў тры рады:
- а) растворы маюць рН < 7;
- б) рН > 7;
- в) рН ≈ 7.
2. З якімі рэчывамі рэагуе разбаўленая серная кіслата: HCl, Na2SO4, NaHSO3, Ba(OH)2, NH3, LiOH, CO2, SO2? Складзіце ўраўненні магчымых хімічных рэакцый у малекулярнай, поўнай і скарочанай іоннай формах.
3. Закончыце ўраўненні хімічных рэакцый у малекулярнай форме і запішыце іх у скарочанай іоннай форме:
- а) NaF + CaCl2 = …;
- б) NH3 ∙ H2O + H2SO4 = …;
- в) Na2S + H2SO4 = …;
- г) NaOH + HCl = ….
Укажыце ўмовы працякання гэтых рэакцый.
4. Укажыце рэагенты і індыкатары, з дапамогай якіх можна адрозніць растворы Ca(OH)2 і H2SO4: лакмус, метыларанж, фенолфталеін, універсальная індыкатарная папера, CO2, BaCl2, CuCl2, Fe (апілкі), NaHCO3, KF, FeCl3, H3PO4. Укажыце якасныя прыкметы рэакцый, напішыце іх ураўненні ў малекулярнай, поўнай і скарочанай іоннай формах.
5. Карыстаючыся табліцай растваральнасці, укажыце аніёны, якія ўтвараюць нерастваральныя солі з катыёнам Mg2+. Запішыце ўраўненні трох рэакцый утварэння гэтых солей у скарочанай іоннай форме.
6. Якія з пар іонаў будуць рэагаваць паміж сабой з утварэннем асадкаў, а якія з утварэннем маладысацыіраваных рэчываў малекулярнай будовы:
- а) Ba2++ и ;
- б) K+ и OH–;
- в) H+ и OH–;
- г) Ag+ и Cl–;
- д) H+ и F–;
- е) H+ и CH3COO–;
- ж) H+ и ;
- з) и OH–;
- и) Na+ и ?
7. Ці хопіць раствору аб’ёмам 750 см3 з малярнай канцэнтрацыяй KОН, роўнай 0,5 моль/дм3, для поўнай нейтралізацыі раствору масай 200 г, у якім масавая доля HCl складае 7,3 %? Вызначце вобласць значэнняў рН (больш ці менш за 7) раствору пасля заканчэння рэакцыі.
8. У растворы азоцістай кіслаты лік непрадысацыіраваных малекул у 2,5 разы большы за лік прадысацыіраваных. Укажыце ступень дысацыяцыі α (у працэнтах) і рН раствору, калі зыходная канцэнтрацыя кіслаты ў ім была роўная 0,0035 моль/дм3.
9. Вызначце колькасці (моль) зыходных рэчываў Al2(SO4)3 · 18H2O і NH3 · H2O, пры ўзаемадзеянні якіх утвараецца гідраксід алюмінію Al(OH)3 колькасцю 1,0 моль.
10. Вылічыце масу Na2CO3 (кампанент пральнага парашку), неабходную для асаджэння ўсіх катыёнаў кальцыю і магнію з вады (для мыцця бялізны) аб’ёмам 20 дм3 з малярнай канцэнтрацыяй сумы катыёнаў кальцыю і магнію, роўнай 0,0035 моль/дм3 (норма гранічнай жорсткасці для водаправоднай вады). Складзіце ўраўненні адпаведных рэакцый у скарочанай іоннай форме.