§ 27. Хімічныя ўласцівасці кіслот, асноў, солей у святле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі

Агульныя хімічныя ўласцівасці солей

Хімічныя ўласцівасці і рэакцыі солей у растворах абумоўлены галоўным чынам рэакцыямі іх іонаў. У выніку ўзаемадзеяння солей слабых кіслот з моцнымі кіслотамі ўтвараюцца слабыя кіслоты — працякае рэакцыя іоннага абмену, пры якой адбываецца выцясненне кіслаты з яе солі больш моцнай кіслатой.

Рэакцыі солей са шчолачамі прыводзяць да асаджэння нерастваральных у вадзе асноў, вылучэння аміяку з солей амонію і ўтварэння сярэдніх солей з кіслых солей.

У водных растворах солі ўступаюць у рэакцыю іоннага абмену з іншымі солямі, а таксама ў рэакцыі замяшчэння з больш актыўнымі металамі. Тыповыя рэакцыі з удзелам солей у растворах прыведзены ў табліцы 19.

Табліца 19. Хімічныя ўласцівасці солей у святле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі

Рэагент Ураўненне рэакцыі ў малекулярнай форме Ураўненне рэакцыі ў скарочанай іоннай форме
1. Кіслата Na2CO3 + 2HCl = 2NaCl + CO2↑ + H2O bold CO subscript bold 3 superscript bold 2 bold minus end superscript + 2H+ = CO2↑ + H2O
2. Шчолач CuCl2 + 2KOH = Cu(OH)2↓ + 2KCl Cu2+ + 2OH = Cu(OH)2
3. Соль BaCl2 + К2SO4 = BaSO4↓ + 2КCl Ba2+ + SO subscript 4 superscript 2 minus end superscript = BaSO4
4. Метал CuSO4 + Fe = FeSO4 + Cu↓ Cu2+ + Fe = Fe2+ + Cu↓

З пазіцыі тэорыі электралітычнай дысацыяцыі хімічныя ўласцівасці раствораў солей абумоўлены рэакцыямі з удзелам катыёнаў металаў (або амонію) і аніёнаў кіслотных астаткаў.

ul
img

Акрамя катыёнаў металаў і амонію, у солях могуць знаходзіцца катыёны фасфонію begin mathsize 14px style PH subscript 4 superscript plus end style, арганічныя вытворныя амонію, напрыклад катыён тэтраметыламонію begin mathsize 14px style straight N left parenthesis СH subscript 3 right parenthesis subscript 4 superscript plus end style, а таксама комплексныя катыёны — begin mathsize 14px style Ag left parenthesis NH subscript 3 right parenthesis subscript 2 superscript plus end style і г. д. Аніёнамі ў солях нярэдка выступаюць такія комплексныя аніёны, як begin mathsize 14px style BF subscript 4 superscript minus end style, begin mathsize 14px style SiF subscript 6 superscript 2 minus end superscript end style, begin mathsize 14px style straight I subscript 3 superscript minus end style, [Zn(OH)4]2– і інш.