§ 27. Хімічныя ўласцівасці кіслот, асноў, солей у святле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі

Агульныя хімічныя ўласцівасці асноў

Сярод асноў добра растваральныя толькі шчолачы. Прысутнасць шчолачаў у растворах вызначаюць з дапамогай індыкатараў, пры гэтым рН > 7.

Шчолачы — гэта электраліты, пры дысацыяцыі якіх у якасці аніёнаў утвараюцца толькі гідраксід-іоны. Іх агульныя рэакцыі прыведзены ў табліцы 18.

Табліца 18. Хімічныя ўласцівасці шчолачаў у святле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі

Рэагент Ураўненне рэакцыі ў малекулярнай форме Ураўненне рэакцыі ў скарочанай іоннай форме
1. Індыкатар Як правіла, ураўненне дысацыяцыі: NaOH → Na+ + OH
2. Кіслата 2HCl + Ca(OH)2 = CaCl2 + 2H2O H+ + OH = H2O
3. Соль
а) соль нерастваральнай у вадзе асновы
Mg(NO3)2 + 2NaOH = 2NaNO3 + Mg(OH)2 Mg2+ + 2OH = Mg(OH)2
б) соль амонію NH4Cl + KOH = KCl + NH3↑ + H2O NH subscript 4 superscript plus + OH = NH3↑ + H2O
в) кіслая соль NaHCO3 + NaOH = Na2CO3 + H2O HCO subscript 3 superscript minus + OH = CO subscript 3 superscript 2 minus end superscript + H2O
4. Аксід
а) кіслотны аксід
CO2 + KOH = KHCO3
CO2 + 2KOH = K2CO3 + Н2О
CO2 + OH = HCO subscript 3 superscript minus
CO2 + 2OH = CO subscript 3 superscript 2 minus end superscript + H2O
б) амфатэрны аксід ZnO + 2NaOH + H2O = Na2[Zn(OH)4] ZnO + 2OH + H2O = [Zn(OH)4]2–
5. Амфатэрны гідраксід Zn(OH)2 + 2NaOH = Na2[Zn(OH)4] Zn(OH)2 + 2OH = [Zn(OH)4]2–
ul

Нерастваральныя ў вадзе асновы могуць растварацца ў кіслотах, напрыклад:

Fe(OH)3 + 3HCl = FeCl3 + 3H2O.

Шчолачы ўступаюць у рэакцыю не толькі з моцнымі, але і са слабымі, а таксама нерастваральнымі ў вадзе кіслотамі:

H2SiO3 + 2NaOH = Na2SiO3 + 2H2O.

Такім чынам, аніёны OН у растворах шчолачаў забяспечваюць працяканне асноўных рэакцый гэтага класа злучэнняў. Гэты вывад пацвярджаецца адсутнасцю катыёнаў металаў у скарочаных іонных ураўненнях усіх рэакцый іоннага абмену з удзелам шчолачаў. Катыёны металаў адказваюць толькі за спецыфічныя ўласцівасці канкрэтных шчолачаў: растваральнасць, удзел у рэакцыях абмену з выпадзеннем нерастваральных солей гэтых катыёнаў і інш.