§ 26. Паняцце аб вадародным паказчыку (рН) раствору
*Самакантроль
1. Укажыце несправядлівыя сцвярджэнні:
- а) у растворы кіслаты адсутнічаюць іоны ОН–;
- б) рН вымяраецца ў моль/дм3;
- в) чым большая канцэнтрацыі Н+, тым большы рН;
- г) у растворы кіслаты рН вышэйшы, чым у растворы шчолачы.
2. У нейтральным растворы пры 25 °С:
- а) c(H+) = c(ОH–);
- б) c(H+) < c(ОH–);
- в) рН = 0;
- г) рН = 7.
3. У растворы хлоравадароду канцэнтрацыя іонаў вадароду роўная 0,001 моль/дм3. Для гэтага раствору рН роўны:
- а) 0,001;
- б) 1;
- в) 2;
- г) 3.
4. У растворы Вa(OH)2 канцэнтрацыя іонаў Ва2+ роўная 0,005 моль/дм3. Для гэтага раствору рН роўны:
- а) 0,005;
- б) 2;
- в) 9;
- г) 12.
5. рН < 7 маюць растворы:
- а) лімоннага соку;
- б) страўнікавага соку;
- в) вапнавай вады;
- г) аміячнай вады