§ 18.1. Акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі. Найважнейшыя акісляльнікі і адноўнікі. Акісляльна-аднаўленчыя працэсы ў прыродзе, тэхніцы, побыце.
Самакантроль
1. Да акісляльна-аднаўленчых працэсаў адносяцца:
- a)
;
- б)
;
- в)
;
- г)
.
2. Толькі акісляльныя ўласцівасці за кошт атамаў галагенаў праяўляюць злучэнні:
- а) KClO3 и НСl;
- в) KCl и NaCl;
- б) HClO4 и Cl2O7;
- г) HClO и KCl.
3. У акісляльна-аднаўленчай рэакцыі, ураўненне якой 3Cu + 8HNO3(разб) = 3Cu(NO3)2 + 2NO↑ + 4H2O, утварылася соль колькасцю 3 моль. Іншыя працэсы не працякалі. Пры гэтым справядлівымі для дадзенай рэакцыі з’яўляюцца сцвярджэнні:
- а) на акісленне металу неабходная азотная кіслата колькасцю 2 моль;
- б) для звязвання ў нітрат утвораных Cu2+ патрабуецца 6 моль кіслаты;
- в) аднавілася 2 моль атамаў азоту;
- г) каэфіцыент перад прадуктам аднаўлення роўны 2.
4. Атамы металаў у найвышэйшых ступенях акіслення могуць:
- а) і акісляцца, і аднаўляцца;
- б) толькі аднаўляцца;
- в) паніжаць ступень акіслення;
- г) аддаваць электроны.
5. Атамы марганцу ў саставе МnO2 могуць:
- а) толькі аднаўляцца;
- б) толькі акісляцца;
- в) і акісляцца, і аднаўляцца;
- г) далучаць электроны.