§ 18.1. Акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі. Найважнейшыя акісляльнікі і адноўнікі. Акісляльна-аднаўленчыя працэсы ў прыродзе, тэхніцы, побыце.
Пытанні, заданні, задачы
1. Якія з прапанаваных рэчываў — SO3, Na2S, SO2, H2S, H2SO4, BaSO3 — за кошт атамаў серы праяўляюць:
- а) толькі акісляльныя ўласцівасці;
- б) толькі аднаўленчыя ўласцівасці;
- в) як акісляльныя, так і аднаўленчыя ўласцівасці?
Адказ патлумачце.
2. Якія з прапанаваных рэчываў — N2, NO2, NO, HNO3, NH3, Ba(NO3)2, HNO2 — за кошт атамаў азоту праяўляюць:
- а) толькі акісляльныя ўласцівасці;
- б) толькі аднаўленчыя ўласцівасці;
- в) як акісляльныя, так і аднаўленчыя ўласцівасці?
Адказ патлумачце.
3. У кожнай са схем акісляльна-аднаўленчых рэакцый расстаўце каэфіцыенты метадам электроннага балансу і ўкажыце элемент, які з’яўляецца адначасова акісляльнікам і адноўнікам:
- a)
;
- б)
;
- в)
;
- г)
;
4. Расстаўце каэфіцыенты метадам электроннага балансу, а таксама ўкажыце акісляльнікі і адноўнікі:
- H2C
CH2 + KMnO4 + H2O → CH2(OH)
CH2(OH) + MnO2↓ + KOH;
- CH3CH2OH + KMnO4 + H2SO4 → CH3COOH + MnSO4 + K2SO4 + H2O;
- CH3CHO + KMnO4 + H2SO4 → CH3COOH + MnSO4 + K2SO4 + H2O.
5. Для атрымання воцатнага альдэгіду можна выкарыстоўваць рэакцыю акіслення этылавага спірту дыхраматам калію () у кіслым асяроддзі. Складзіце адпаведнае ўраўненне акісляльна-аднаўленчай рэакцыі.
6. Назавіце рады, у якіх два прапанаваныя рэчывы могуць адначасова знаходзіцца ў растворы:
- а) сульфат натрыю і дыхрамат калію;
- б) дыхрамат калію і серная кіслата;
- в) пераксід вадароду і ёдыд калію;
- г) пераксід вадароду і перманганат калію;
- д) ёдыд калію і хларыд натрыю;
- е) гідраксід барыю і сульфат магнію.
Адказ патлумачце.
7. Вылічыце аб’ём (см3 пры н. у.) аксіду азоту(II), які павінен вылучыцца пры растварэнні 1,92 г медзі ў разбаўленай азотнай кіслаце, узятай у лішку.
8. У раствор сульфату медзі масай 160 г і з масавай доляй сульфату медзі 20 % апусцілі гранулу цынку масай 6,5 г. Вызначце колькасны састаў (%) раствору пасля поўнага растварэння гранулы цынку. Прывядзіце ўраўненне хімічнай рэакцыі, якая апісвае працэс растварэння цынку.
9. У якасці сыравіны для атрымання сернай кіслаты можна выкарыстоўваць пірыт (FeS2), у якім атамы маюць ступені акіслення: жалеза +2, сера –1. Складзіце ўраўненне абпалу пірыту ў кіслародзе, у выніку якога ўтвараюцца аксіды жалеза(III) і серы(IV).
10. У раствор сульфату медзі(II) апусцілі цынкавую пласцінку і вытрымалі некаторы час. Пасля гэтага яе вынялі з раствору, высушылі і ўзважылі. Высветлілася, што маса пласцінкі паменшылася на 0,01 г за кошт вылучэння на яе паверхні медзі з раствору. Растлумачце гэтую з’яву і вызначце масу медзі, якая асела на пласцінцы. Прыняць малярную масу цынку роўнай 65 г/моль, медзі — 64 г/моль.