§ 14.1. Гібрыдызацыя атамных арбіталей

Для тлумачэння і прадказання прасторавай будовы малекул і іонаў выкарыстоўваюць уяўленне аб гібрыдызацыі атамных арбіталей.

Гібрыдызацыяй называюць пераразмеркаванне электроннай шчыльнасці арбіталей свабоднага атама пры ўтварэнні малекулы з фарміраваннем гібрыдных арбіталей.

Згодна з гэтым уяўленнем, пры ўтварэнні кавалентных σ-сувязей зыходныя валентныя s- і p-арбіталі ператвараюцца ў гібрыдныя арбіталі, якія маюць аднолькавую форму электроннага воблака і энергію. Гібрыдныя арбіталі сіметрычна размяшчаюцца ў прасторы.

Тып гібрыдызацыі паказвае на прасторавую будову малекул: sp — лінейная, sp2 — трохвугольная, sp3 — тэтраэдрычная.