§ 10. Перыядычны закон у святле тэорыі будовы атама
*Самакантроль
1. У перыядычнай залежнасці ад зарада ядра атамаў знаходзіцца:
- а) маса атамаў;
- б) агульная колькасць электронаў у атаме;
- в) электронная канфігурацыя знешняга электроннага слоя;
- г) памеры атамаў.
2. Атаму магнію адпавядаюць формулы электронных канфігурацый:
- а) 1s22s22p63s2;
- б) 1s22s22p63s23p2;
- в) [Ne]3s23p;
- г) [Ne]3s2.
3. Агульная формула электроннай канфігурацыі элементаў IIIА-групы:
- а) ns2np1;
- б) ns2np2;
- в) ns2np3;
- г) ns2np4.
4. Формулы электронных канфігурацый высакародных газаў:
- а) 1s2;
- б) 2s22p6;
- в) 1s22s22p63s23p6;
- г) 1s23s23p63s23p64s2.
5. Два няспараныя электроны на знешнім электронным слоі ў асноўным стане маюць атамы:
- а) С;
- б) N;
- в) О;
- г) Ne.