§ 8. З’ява радыеактыўнасці
Пытанні, заданні, задачы
1. Што такое радыеактыўнасць? Назавіце віды радыеактыўнага распаду.
2. Пакажыце характарыстыкі α- і β-часціц, карыстаючыся табліцай 4 на с. 37.
3. Назавіце крыніцы натуральнай радыеактыўнасці.
4. Якую радыяцыйную небяспеку для чалавека ўяўляе знаходжанне ў падвальных памяшканнях і ў памяшканнях, якія не праветрываюцца?
5. Параўнайце састаў ядраў нуклідаў 131I и 127I, 137Cs и 133Cs, 90Sr и 88Sr.
6. Складзіце ўраўненні ядзерных рэакцый:
7. Радыенукліды 210Ро, 235U, 222Rn падвяргаюцца α-распаду, а радыенукліды 90Sr, 131I, 137Cs — β-распаду. Складзіце ўраўненні рэакцый іх распаду і назавіце прадукты.
8. Масавая доля калію ў целе чалавека складае 0,25 %. З усёй колькасці атамаў калію на долю калію-40 прыходзіцца 0,0117 %. Разлічыце лік радыеактыўных атамаў 40K у арганізме чалавека, маса якога — 60 кг.
9. Першай штучнай ядзернай рэакцыяй, якую ажыццявіў Э. Рэзерфорд ў 1919 годзе, была рэакцыя ўзаемадзеяння атамаў азоту-14 з α-часціцамі. У ходзе рэакцыі ўтвараецца атам нейкага элемента і вылучаецца пратон. Вызначце гэты элемент.
10. Сярэдняя энергія, якая вылучыцца пры распадзе аднаго ядра ўрану-235, роўная 3,24 ∙ 10–11. Разлічыце значэнне энергіі, якая вылучыцца пры распадзе ўрану-235:
- а) колькасцю 1 моль;
- б) массай 1 кг.