§ 8. З’ява радыеактыўнасці

Радыяцыйная бяспека

#

У працэсе распаду атамных ядраў ці, наадварот, іх сінтэзу адбываецца выкід пратонаў, нейтронаў, электронаў, які суправаджаецца гама-выпраменьваннем. Гэты працэс называюць радыеактыўным выпраменьваннем, або радыяцыяй. Яго прыродныя крыніцы — гэта сонечная радыяцыя і касмічнае выпраменьванне, а таксама радыеактыўныя рэчывы, якія знаходзяцца ў зямной кары, навакольных аб’ектах, вадзе, паветры і паступова пранікаюць у арганізм чалавека і жывёл.

Існуюць і тэхнагенныя крыніцы радыеактыўнасці, створаныя чалавекам ці справакаваныя яго дзейнасцю. Негатыўныя прыклады ўтварэння такіх крыніц — выпрабаванне ядзернай зброі, захаванне радыеактыўных адходаў, памылкі пры эксплуатацыі атамных электрастанцый, якія прыводзяць да катастроф.

img
Мал. 14. Шляхі пранікнення радыеактыўнага радону ў жылыя памяшканні

Воздействие значительных доз внешнего радиационного излучения на организм человека может вызвать тяжёлые заболевания. Ещё большую опасность представляет попадание радионуклидов в организм человека через органы дыхания, с пищей и водой (рис. 14). Излучение радионуклидов поражает отдельные клетки, блокирует синтез либо повреждает ДНК. Наибольшую опасность для человека представляют радионуклиды: 210Ро, 90Sr, 131I, 137Cs, 235U, 222Rn.

Так, шчытападобная залоза адказвае за выпрацоўку гармонаў, якія ўдзельнічаюць у абменных працэсах у арганізме. Для яе нармальнага функцыянавання неабходны ёд. Трапляючы ў арганізм, радыеактыўны ёд-131 назапашваецца ў шчытападобнай залозе, выклікае моцнае апраменьванне і прыводзіць да ўтварэння ракавых пухлін. Каб паменшыць небяспеку такога ўздзеяння, рэкамендуецца прымаць прэпараты нерадыеактыўнага ёду (KI).

Радыенуклід стронцый-90 з’яўляецца хімічным аналагам кальцыю, таму адкладаецца замест яго ў касцявой тканцы, выклікаючы пашкоджванне клетак касцявога мозгу. Адна з мер прафілактыкі такога захворвання на тэрыторыях, забруджаных стронцыем-90, — гэта вапнаванне глебы. Паступленне нерадыеактыўнага кальцыю прыводзіць да зніжэння колькасці стронцыю-90 не толькі ў раслінах, але і ў арганізме жывёл і чалавека, якія ўжываюць гэтыя расліны.

img

Радон з’яўляецца другім па частаце (пасля курэння) фактарам, які выклікае рак лёгкіх. Ён натуральным чынам вылучаецца з нетраў Зямлі і назапашваецца ў падвальных памяшканнях. Адтуль па вентыляцыйных шахтах ён пранікае ў жылыя памяшканні (мал. 14). Каб паменшыць яго ўтрыманне, а значыць, і ўздзеянне, неабходна добра праветрываць памяшканні.