§ 8. З’ява радыеактыўнасці
Выкарыстанне радыенуклідаў
Распад радыеактыўных атамных ядраў суправаджаецца вылучэннем велізарнай колькасці энергіі. Чалавецтва навучылася кіраваць распадам радыенуклідаў, а энергію, якая вылучаецца пры гэтым, выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах.
На атамных электрастанцыях энергія, якая вылучаецца пры дзяленні ядраў урану, ператвараецца спачатку ў цеплавую, а затым у электрычную энергію (мал. 13).
Працэс дзялення радыеактыўных ядраў урану-235 пад дзеяннем нейтронаў можна паказаць у выглядзе ўраўнення:
Нейтроны, якія ўтвараюцца, выклікаюць дзяленне новых ядраў урану-235 па ланцуговым механізме.
Дзеянне ядзернай зброі заснавана на імгненным вылучэнні велізарнай колькасці энергіі пры дзяленні ядраў урану або плутонію.
Пры поўным дзяленні 1 кг урану-235 вылучаецца каля 7,7 · 1013 Дж энергіі, што эквівалентна цеплаты згарання каля 3000 т высакаякаснага каменнага вугалю.
У 32 краінах свету функцыянуе каля 200 атамных электрастанцый, якія забяспечваюць прыблізна 20 % ад агульнай колькасці электраэнергіі, што спажываецца гэтымі краінамі.
Радыенукліды выкарыстоўваюць у медыцынскай дыягностыцы і для лячэння некаторых захворванняў.