§ 7. Будова атама
Ядры атамаў складаюцца з пратонаў і нейтронаў. Адносны зарад ядра вызначаецца лікам пратонаў, якія ў ім знаходзяцца, і роўны парадкаваму нумару адпаведнага хімічнага элемента.
Ізатопы — гэта атамы аднаго і таго ж хімічнага элемента, ядры якіх складаюцца з аднолькавага ліку пратонаў, але рознага ліку нейтронаў.
Адносная атамная маса хімічнага элемента — гэта ўсярэдненае значэнне адносных атамных мас яго ізатопаў з улікам распаўсюджанасці ізатопаў элемента.